Кызыл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кызы́л (па-тувінску: Кызыл) — места сталіца часткі Расеі, Тува. Галоўнае места Тувы, дзе знаходзіцца ўрад. Насельніцтва складае 130 000 асобаў, большасьць зь іх тувінцы.
Remove ads
Разьмяшчэньне
Места знаходзіцца ў сярэдзіне Тувы на месцы злучэньня рэк Вялікі Енісей і Малы Енісей, што ўтвараюць разам раку Верхні Енісей.
Надвор’е
Места Кызыл прыраўнены да местаў халодных, паўночных местаў. Надвор’е сухое. Зімою холадна і мала сьнега (10—20 см), вецер слабы. Сярэдняя тэмпэратупа −28,6 °C (маразы да −52,2 °C). Вясна кароткая. У траўні пачынпаецца рэзкае пацяпленьне. Лета цёплае, сухое. Бываюць частыя засухі, бо да мора далёка. Восень кароткая, пачынаецца ў верасьні. У кастрычніку пачынаюцца зіма з маразамі.
Мінулае
Мястэчка было заснаванае ў 1914 годзе пад назваю Белаца́рск; у 1918 годзе было перайменаванае ў Хембельдзір, а ў 1926 годзе — у Кызыл (тув. чырвоны).
Насельніцтва
Паводле перапісу Тувы 2002 году, са 104 105 жыхароў места, тувінцы склалі 58,27 % (60 663 чалавекі), расейцы — 36,54 % (38 036 чалавек), хакасы — 0,70 %, комі — 0,61 %, украінцы — 0,52 %, кіргізы — 0,39 %, татары — 0,38 %, армяне — 0,37 %, бураты — 0,28 %, іншыя — 1,96 %[1].
Навука
У месьце маецца Вышэйшая навучальная ўстанова Тувы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads