Кэндза Тангэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кэндзо Тангэ (па-японску: 丹下 健三; 4 верасьня 1913, Осака, Японія — 22 сакавіка 2005, Токіё, Японія) — японскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 1987 году. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі й структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі», як то будынак муніцыпалітэту Токіё (1952—1957), і стылі «хай-тэк», як то штаб-кватэра кампаніі Fuji Television (1996).
Пад уплывам швайцарскага мадэрніста, Лё Карбюзье, Тангэ атрымаў міжнароднае прызнаньне ў 1949 годзе, калі перамог у конкурсе на лепшы праект Мэмарыяльнага Парку Хірасімы. Таксама кіраваў перабудовай Хірасімы пасьля бамбаваньняў 1945 году. Сярод ягоных працаў — каталіцкі сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі й Алімпійскі цэнтар (абодва — у Токіё, скончаныя ў 1964 годзе). Адным зь першых выкарыстаў перакрыцьці-абалонкі: Алімпійскі цэнтар і сабор Сьвятой Марыі ў Токіё, кангрэс-хол у прэфэктуры Эхімэ.
Зь сярэдзіны 1960-х гадох у цэнтры інтарэсаў Тангэ й ягонага архітэктарскіга бюро была маштабная гарадзкая пляніроўка, прычын ня толькі ў Японіі. Яму належаць новы цэнтар Скоп’е пасьля землетрусу, сталіца Нігерыі Абуджа, бізнэсовыя кварталы Балёньні й Нэапалю. У 1987 годзе стаўся ляўрэатам Прытцкераўскай прэміі.
Remove ads
Праекты
- Гатэль Grand Prince ў Акасацы, Токіё (1982)
- Цэнтар OUB, Сынгапур (1986)
- Плошча UOB, Сынгапур (1992)
- Будынак Fuji Television у Адайбе, Токіё (1996)
- Будынак прэфэктруры ў Кагаве, Японія (2000)
- Нацыянальны Банк Македоніі
Літаратура
- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.15: Сьледавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Вонкавыя спасылкі
Кэндза Тангэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads