Нестар Летапісец

сярэднявечны манах Кіева-Пячорскага манастыра, летапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Нестар Летапісец
Remove ads

Не́стар Летапі́сец, таксама Не́стар Пячэ́рскі, Не́стар Кі́еўскі (каля 1056—1114) — усходнеславянскі летапісец, агіёграф канца XI — пачатку XII стагодзьдзя, манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Традыцыйна лічыцца адным з аўтараў Аповесьці мінулых часоў, якая разам з «Чэскай хронікай» Казьмы Праскага і «Хронікай і дзеяньнямі князёў і ўладароў польскіх» Гала Ананіма, мае фундамэнтальнае значеньне для славянскай культуры.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Кананізававаны Расейскай праваслаўнай царквой у ліку прападобных.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Тэкст «Аповесьці мінулых часоў» у складзе Іпацьеўскага летапісу пачынаецца з узгадкі яе бязыменага аўтара — чарнарызца Пячэрскага манастыра. Імя Нестара маецца толькі ў адным Хлебнікаўскім сьпісе, знойдзеным у 1809 годзе: «Повѣсти врѣменных лѣт · Нестера черноризца · Феодосьева манастиря печ(е)рьскаго…». Гэты сьпіс быў складзены ў канцы 1550 — пачатку 1560 гадоў, у ім маюцца ўласнаручныя праўкі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ад 1637 году. Двойчы Нестар-летапісец узгадваецца ў сачыненьнях в XIII ст. пячэрскага інака Палікарпа, дойдзеных да нас у складзе «Пячэрскага патэрыка». У датаваным 1214—1226 гадамі пасланьні Палікарпа да архімандрыта Акіндзіна узгадваецца Нестар як аўтар Летапісу («Нестер, иже тъй написа Летописец»). Другі раз Нестар узгадваецца ў творы Палікарпа пра Даміяна, Ерамія, Мацьвея й Ісаака: «блаженный Нестер в Лѣтописци написа о блаженых отцихъ: о Демиане, и Еремѣи, и Матфѣи, и Исакыи». Тыя ж самыя сьведчаньні прысутнічаюць ў «Жыціі прападобнага Антонія», складзеным крыху пазьней і складзеным на вусных манастырскіх паданьнях.

З «Аповесьці мінулых часоў» вядома, што ў канцы XI ст. Нестар жыў у Пячэрскім манастыры: распавядае пад 1096 годам пра набег полаўцаў на Пячэрскі манастыр, ён кажа: «И приидоша на манастырь Печерьскый, нам сущим по кельям почивающим по заутрени». Акрамя таго, можна зрабіць выснову, што летапісец быў яшчэ жывы ў 1106 годзе: тады, піша ён, памёр «старець добрый» Янь, «у него же аз слышах многа словеса, яже вписах в летописиць». Больш дакладных сьведчаньняў пра выгляд Нестара няма.

Гісторык В. Н. Тацішчаў меркаваў, што Нестар нарадзіўся на Белым Возеры.

Лічыцца, што Нестарам напісаныя «Чытаньне пра жыціі й пра пагубленьне Барыса й Глеба» і «Жыціе Фэодосія Пячэрскага», але стыль Нестара-агіёграфа своеасаблівы і зусім не падобны на стыль аўтара пачатковага летапісу.

Thumb
Нестар летапісец на Помніку «1000-годзьдзі Русі» Вялікі Ноўгарад.
Remove ads

Кананізацыя

Кананізаваны (прападобны Нестар) Расейскай праваслаўнай царквой; дзень памяці — 27 кастрычніка, паводле юліянскага календара. Мошчы знаходзяцца ў Блізкіх (Антоніевых) пячорах Кіева-Пячэрскай лаўры.

Нестар пад імем Нестар-Летапісец уваходзіць у сьпіс сьвятых Рыма-каталіцкай царквы.

Памяць

У СССР і ва Ўкраіне былі выдадзеныя паштовыя маркі, прысьвечаныя Нестару.

Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага экзархата) стварыла Ордэн прападобнага Нестара Летапісца.

Нацыянальны банк Украіны выдаў у 2006 годзе залатую юбілейную манэту, прысьвечаную Нестару, наміналам у 50 грывень.

Помнікі Нестару ўсталяваныя ў Кіеве, Уладзіміры, Луганску (1994 годзе каля Абласной унівэрсальнай навуковай бібліьіятэкі ім М Горкага) і ў Барыспалі (Кіеўская вобласьць, 27 чэрвеня 2017 г.)

У Кіеве ўзьведзеныя два храмы прабадобнага Нестара Летапісца: па вул. Прамысловай, па вуліцы Добраахвотава, на тэр-рыі Кіеўскага ўнівэсытэта права НАН Украіны.

Ва Ўкраіне 9 кастрычніка прыходзіцца дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца. З 1997 г. сьвяткуецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads