Любеч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любеч (укр. Любеч) — мястэчка ва Ўкраіне, на левым беразе ракі Дняпра. Уваходзіць у склад Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 2086 чалавек. Знаходзіцца за 58 км ад Чарнігава, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Няданчычы (лінія Чарнігаў — Оўруч).
Любеч — даўняе места на мяжы гістарычных Старадубшчыны (частка Смаленшчыны), Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Першы пісьмовы ўпамін пра Любеч зьмяшчаецца ў Аповесьці мінулых часоў і датуецца 882 годам, калі князь Алег захапіў горад і ўсталяваў над ім сваю ўладу. У 1024—1036 і 1054—1239 гадох Любеч уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства.
У 1097 годзе шэсьць князёў Рурыкавічаў з кіеўскіх, чарнігаўскіх, пераяслаўскіх і валынскіх зямель — усе апроч полацкага князя Ўсяслава, якога не запрасілі, правялі ў Любечы свой зьезд. Паводле пастановаў зьезду «Руская зямля» — вотчына нашчадкаў Яраслава Мудрага — канчаткова падзялілася на абасобленыя ўладаньні трох старэйшых лініяў — Ізяславічаў, Сьвятаславічаў і Ўсеваладавічаў. Гэты падзел ня тычыўся толькі Полацкай зямлі і Ноўгарада. Вотчынныя правы на Кіеў перайшлі толькі да нашчадкаў Ізяслава. Так быў пахаваны родавы сюзэрэнітэт як форма ўлады на Русі[1].
Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая
У 1356 годзе Любеч далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1-й палове XV ст. ён перайшоў у валоданьне Манівідаў. У 1471 годзе Любеч стаў цэнтрам воласьці Кіеўскага ваяводзтва. У 1484 годзе вялікі князь Казімер надаў места зьбегламу з Масковіі князю Васілю Вярэйскаму[2].
У 1500—1508 гадох Любеч захапілі маскоўскія войскі. У 1526 годзе адбылося разьмежаваньне Гомельскага і Любецкага старостваў. Згодна з умовамі Люблінскай уніі 1569 году места апынулася ў Каралеўстве Польскім. На 1571 год у Любечы было 502 дымы; у склад Любецкага староства ўваходзілі Лоеўская воласьць[3][a][4][5] і шэраг вёсак сучаснага Брагінскага раёну.
У 1635 годзе Любеч ўвайшоў у склад Чарнігаўскага ваяводзтва. У 1646 годзе места ў складзе Лоеўска-Любецкага староства перайшло ў Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[6]. У 1648 годзе Любеч захапілі ўкраінскія казакі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Любеч апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, дзе стаў соценным местам Чарнігаўскага казацкага палку. У XVIII—XIX стагодзьдзі статус паселішча панізілі да мястэчка, у складзе Чарнігаўскай губэрні.
У лютым 1918 году Любеч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
У 1918 годзе Любеч увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі, пазьней УССР. У Другую сусьветную вайну з 1 верасьня 1941 да 23 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1986 годзе Любеч пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2091 чал.[7]
- XIX стагодзьдзе: 1959 год — 3922 чал.; 1979 год — 4089 чал.; 1989 год — 3771 чал.
- XIX стагодзьдзе: 2001 год — 2648 чал., зь іх украінскую назвалі роднай мовай 94,82%, расейскую — 4,46%, беларускую — 0,72%; 2016 год — 2086 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Замчышча
- Царква саборная Сьвятога Спаса (1817)
Галерэя
- Краявіды Любеча
- Саборная царква
- Сядзіба Міларадавічаў
- Камяніца Палуботкі
- Урочышча Манастырышча
Асобы
- Антоні Пячэрскі (~982—1073) — хрысьціянскі сьвяты, царкоўны дзяяч Русі
- Валеры Стралко (нар. 1938) — беларускі перакладнік
Заўвагі
- Беларускі гісторык Валеры Пазднякоў у Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага ўсьлед за ўкраінскім гісторыкам Ігарам Кандрацьевым сьцьвярджае, што ў склад Любецкага староства таксама ўваходзіла Брагінская воласьць, што аднак не знаходзіць дакумэнтальнага пацьверджаньня
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads