Кізільскае
вёска ў Кізільскім раёне Чалябінскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кізільскае (па-расейску: Кизильское) — сяло, адміністрацыйны цэнтар Кізільскага раёну Чалябінскай вобласьці Расеі.
Разьмешчана на поўдні вобласьці, за 528 км да паўднёвы-захад ад Чалябінску (па аўтадарозе — 348 км), пры ўпадзеньні ракі Вялікі Кізіл у раку Урал, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Сібай (Рэспубліка Башкартастан). Насельніцтва 6496 жыхароў (2007), у складзе Кізільскага сельскага паселішча — 6888 жыхароў.
Remove ads
Гісторыя
Заснаванае ў 1743 годзе губэрнатарам Арэнбурскай губэрні І. І. Няплюевым як ваеннае паселішча-крэпасьць на вартавай лініі Траецк—Орск. Назва паходзіць ад ракі Вялікі Кізіл (па-цюрску «Кызыл» — чырвоны, ад чырванаватых скальных выхадаў на яе берагах).
Кізільская крэпасьць была месцам ссылкі палонных паўстанцаў 1794 году, дзекабрыстаў і іншых.
У 1823—1825 гадах ссылку тут адбываў беларуска-польскі паэт Ян Чачот.
Зь сярэдзіны 19-га стагодзьдзя крэпасьць страціла ваеннае значэньне і стала казацкай станіцай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads