Кінтэкс

дзяржаўнае прадпрыемства Баўгарыі, заснаванае ў 1966 годзе для збыту айчыннай зброі за мяжу From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Кінтэкс» — дзяржаўнае прадпрыемства Баўгарыі, заснаванае ў 1966 годзе для збыту айчыннай зброі за мяжу.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2020 год прадпрыемства пастаўляла абаронным ведамствам краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі: пальную зброю і боепрыпасы да яе, а таксама запчасткі да танкаў і бронетранспартэраў, верталётаў і самалётаў. Спадарожна «Кінтэкс» прадаваў трэнажоры да зброі, прылады сачэньня, радыёлякацыі і сувязі[3].

Remove ads

Вырабы

На 2020 год «Кінтэкс» пастаўляў за мяжу 9 відаў пальнай зброі:

Таксама прадавалі 15 відаў боепрыпасаў:

  • 8 узораў патронаў калібрам 5,45х39,5, 5,56х45, 5,6х15, 7,62х39, 7,62х51, 7,62х54, 9х18 і 9х19 мм для ручной стралковай зброі[12];
  • 7 узораў патронаў калібрам 23х115, 23х152 і 30х165 мм да станкавых кулямётаў самалётаў і танкаў[13];
  • 32 узоры гранатаў калібрам 30 і 40 мм для гранатамётаў, у тым ліку для падрульных[14];
  • 16 узораў супрацьтанкавых гранатаў калібрам 40, 57 і 85 мм для ручных супрацьтанкавых гранатамётаў РПГ-7В і АТГЛ[15];
  • 4 узоры аднаразовых перанасных гранатамётаў калібрам 73 мм, у тым ліку РПГ-22[16];
  • 8 узораў гранатаў для станкавага процітанкавага гранатамёта СПГ-9 «Дзіда»[17];
  • 4 узоры гранатамётных гранатаў для гарматаў 2А28 «Гром» на баявых машынах пяхоты[18];
  • 2 узоры супрацьтанкавых кіраваных ракетаў калібрам 93 і 125 мм пад назвамі «Метыс» і «Малютка»[19];
  • 15 узораў артылерыйскіх снарадаў калібрам 57, 100, 122, 125, 130 і 152 мм, у тым ліку для танкаў, РСЗА «Град» і зэнітных гарматаў С-60[20];
  • 18 узораў артылерыйскіх мінаў калібрам 60, 81, 82, 120 і 160 мм[21];
  • 17 узораў баявых ручных гранатаў[22];
  • 12 узораў авіябомбаў, у тым ліку бэтонапрабівальныя БетАБ-500[23];
  • 3 узоры імітатараў паветраных цэляў;
  • 9 узораў паветраных некіраваных ракетаў калібрам 57 і 80 мм[24].

Урэшце «Кінтэкс» прадаваў:

  • запалы для ручных і гранатамётных гранатаў, мінаў, снарадаў, ракетаў і бомбаў, а таксама запальнікі для патронаў і сыгнальную піратэхніку[25];
  • 3 узоры дымавых і шумавых шашак;
  • прылады сувязі — 3 узоры палявых тэлефонаў ТА-57, ТАП-77 і ТАП-2000, радыёстанцыі Р-33М і радыёпрымачы Р-163 ды Р-173, 2 узоры наземных перанасных радараў ХП-100М і С-90, 7 узораў прыладаў радыёглушэньня[26];
  • прыборы навядзеньня і сачэньня — 4 узоры аптычных і лазэрных прыцэлаў, 4 узоры начных прыцэлаў, 5 узораў прыбораў начнога бачаньня (у тым ліку для верталёта) і 4 узоры цеплавізараў[27];
  • 4 узоры сыстэмы кіраваньня агнём «Вулкан» для батальёну палявой артылерыі («Вулкан-Б»), мінамётнай батарэі («Вулкан-М»), батальёну РСЗА («Вулкан-Р») і батальёну самаходных гарматаў («Вулкан-Ц»)[28];
  • 4 узоры бронекамізэлек[29].
Remove ads

Мінуўшчына

У 1966 годзе ўрад Баўгарыі заснаваў прадпрыемства «Кінтэкс» для продажу мясцовага ўзбраеньня за мяжу. Пераважнымі пакупнікамі сталі абаронныя ведамствы краінаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. 30 сакавіка 1992 году прадпрыемства пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads