Кітурыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіту́рыкі (па-польску: Kituryki, на мясцовай беларускай гаворцы: Кіту́рыкі[2]) — вёска (солтыства Ялаўка) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
Вёска была заснаваная на пачатку 16 ст. літоўскімі баярамі, яшчэ да фармальнага заснаваньня ялаўскага стараства, пагэтаму і пазьнейшы час не падлягала пад уладалнікаў фальваркаў у мястэчку. Таму і не захаваліся дакуманты адносна гісторыі вёскі. Вядома, што ў 1895 г. пажывала тут 5 сем’яў: Антона Гарбачэўскага, Язэпа Ігнатовіча, Яна Радзееўскага, Віктара Рудзееўскага і Юльяна Трафоўскага[4]. У міжваенны пэрыяд Кітурыкі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (54 каталікоў, 7 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1946 г. у Кітурыках пражывала 103 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кітурыкі ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads