Кіт (сузор’е)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіт (па-лацінску: Cetus, Cet) — сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры. Назва сузор’я паходзіць ад Кіта — марской пачвары ў грэцкай міталёгіі. Кіт знаходзіцца ў «воднай» частцы зорнага неба, побач з Вадалівам, Рыбамі і Эрыданам.
Remove ads
Адметнасьці

Экліптыка
Кіт не зьяўляецца задыякальным сузор’ем, але экліптыка праходзіць побач зь яго граніцамі, таму ў сузор’і падчас можна пабачыць плянэты. Тым часьцей можна пабачыць у Кіце астэроіды, паколькі іх арбіты звычайна маюць большае нахіленьне да экліптыкі, як тое маюць плянэты. Так, у сузор’і Кіта ў 1807 годзе быў адкрыты астэроід 4 Вэста.
Зоркі
Найадметнейшай зоркай Кіта зьяўляецца Міра (ο Кіта) за 420 сьв. гадоў ад Зямлі. Яна стала першай зьменнай зоркай і правобразам для асобнага тыпу зьменных зорак. Кожныя 332 дні яна дасягае найбольшай, трэцяй, бачнай зорнай велічыні, і цьмее да 10-й, нябачнай няўзброеным вокам. Міра была адкрытая ў 1596 годзе Давідам Фабрыцыюсам.[1]
Аб’екты глыбокага космасу
Паколькі Кіт ляжыць па-за галяктычнай плоскасьцю, добра бачныя далёкія галяктыкі. Найярчэйшая зь іх — Мэсье 77 (NGC 1068) — сьпіральная галяктыка 9-й зорнай велічыні каля δ Кіта за 50млн сьв. гадоў ад Зямлі. Яна павернутая да нас такім чынам, што можна разглядзець яе структуру і ядро, якое мае 10-ю зорную велічыню. Яна таксама зьяўляецца сэйфэртаўскай галяктыкай і ёсьць даволі яскравым аб’ектам у радыёспэктры.[1] У сузор’і знаходзіцца скупнасьць галяктык JKCS 041 — найаддаленейшы зь вядомых аб’ектаў, падобных яму.[2]
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads