Цялец (сузор’е)

задыякальнае сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia

Цялец (сузор’е)
Remove ads

Цялец або Бык (па-лацінску: Taurus, Tau) — задыякальнае сузор’е ў паўночнай частцы нябеснай сфэры. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ), які сымбалізуе галаву быка і яго рогі. Цялец — адметнае сузор’е на небе паўночнага паўшар’я ўзімку. Сузор’е сягае часам у эпоху раньняга бронзавага веку, у час якога пункт веснавога раўнадзенства знаходзіўся акурат у Цяльцы. Сама ж асацыяцыя сузор’я з цяльцом паходзіць зь міталёгіі Бабілёну, Эгіпту і Грэцыі.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Remove ads

У сузор’і Цяльца хапае адметнасьцяў для назіраньня. У гэтым сузор’і знаходзяцца дзьве найбліжэйшыя да Зямлі зорныя скупнасьці: Плеяды і Гіяды — абедзьве можна пабачыць на небе няўзброеным вокам. Найярчэйшая зорка Цяльца, чырвоны гігант Альдэбаран (α Цяльца) мае першую зорную велічыню. У паўночна-заходняй частцы сузор’я разьмешчаная туманнасьць Мэсье 1рэшта звышновай, вядомая пад назвай Крабападобная туманнасьць.

Remove ads

Агульная характарыстыка

Цялец — буйнае і заўважнае сузор’е на зімнім небе паўночнага паўшар’я. Яно ляжыць паміж Баранам на захадзе, Блізьнятамі на ўсходзе, Пэрсэем і Возьнікам на поўначы; на поўдзень ад Цяльца ляжыць Эрыдан, аточаны з усходу Арыёнам і Кітом з захаду. У верасьні-кастрычніку, вечарам, Цялец знаходзіцца над гарызонтам на ўсходзе. Лепшая пара для назіраньняў за Цяльцом — сьнежань і студзень. У сакавіку-красавіку Цялец будзе знаходзіцца на захадзе, як пачынае цямнецца.[2]

Праз сузор’е Цяльца праходзіць экліптыка. Паколькі плоскасьць арбіты Месяца і плянэт Сонечнай сыстэмы ляжаць блізка да экліптыкі, кожны год іх разам можна спаткаць у адным сузор’і побач.[2] Галяктычная плоскасьць Млечнага Шляху перасякае сузор’е паўночна-ўсходнім куце, а галяктычны антыцэнтар знаходзіцца недзе калі мяжы паміж Цяльцом і Возьнікам. Цялец — адзінае сузор’е, якое перасякаюць адразу каляктычны экватар, нябесны экватар і экліптыка. У сузор’і Цяльца таксама знаходзіцца кольцападобная галяктычная фармацыя, вядомая пад назвай Пояс Гулда, якая канцэнтруе ў сабе адносна маладыя зоркі.[3]

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads