Ламанцы
прэснае крохкае печыва з пшанічнай мукі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ламанцы — прэснае крохкае печыва з пшанічнай мукі[2].
Служаць звычаёвай стравай на Посную Куцьцю ў навячэр’е Раства Хрыстовага. Такія праснакі мелі пашырэньне яшчэ сярод народаў Вялікага Княства Літоўскага[3]. Ламанцы абазначаюць хрысьціянскае прычасьце, як куцьця і царкоўная просьвіра[1].
15 красавіка 2015 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўнесла ламанцы ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі ў складзе мясцовай звычаёвай кухні Адэльску (Гарадзенскі раён) як абрадавую страву[4].
Remove ads
Складнікі
Для прыгатаваньня ламанцоў бяруць: шклянку мукі, сталовую лыжку алею і драбок солі. Для макавай падліўкі, якой заліваюць ламанцы, бяруць 50 грамаў маку і драбок цукру на смак[3].
Калі ламанцы мачаюць у падліўку, то для яе выкарыстоўваюць: 2 шклянкі маку і па 140 мл вады і мёду. Замест макавай падліўкі магчыма зрабіць макавае малако, для якога бяруць: 200 грамаў маку, 1/4 шклянкі мёду і 750 мл вады[3].
Remove ads
Прыгатаваньне
Спачатку для прыгатаваньня ламанцоў у муку дадаюць соль. Затым падліваюць алей і замешваюць тугое цеста. Атрыманае цеста накрываюць цэляфанам на 30 хвілінаў. Пасьля гэтага цеста раскачваюць у тонкія лісты таўшчынёй каля 1 см, якія выкладаюць на паперу для запяканьня і пераносяць на бляху. На паверхні лістоў цеста пазначаюць нажом лініі ў выглядзе прастакутнікаў, ромбаў або квадратаў з бокам 4—6 см. Выпякаюць ламанцы ў духоўцы пры +160 °C да залацістага адценьня 8 хвілінаў. Пасьля выпечкі іх ламаюць па лініях надзрэзаў, адсюль назва ламанцы[3].
Для прыгатаваньня макавай падліўкі мак спачатку зьмяшчаюць на 30 хвілінаў у гарачую ваду, якую затым зьліваюць. Пасьля мак здрабняюць блэндэрам да белага адценьня ад соку і перамешваюць з цукрам на смак. Урэшце ламанцы заліваюць макавай падліўкай і даюць астыць 2 гадзіны[3].
Каб атрымаць макавую падліўку для мачаньня ламанцоў, замест цукру перацёрты мак магчыма перамяшаць зь мёдам і кіпнем вады. Такую падліўку зьмяшчаюць у міску, куды мачаюць ламанцы[3].
Для прыгатаваньня макавага малака мак спачатку перамешваюць на 15 хвілінаў з варам вады, якую пасьля зьліваюць. Затым мак зноў перамешваюць з варам на 30 хвілінаў. Пасьля зьліву вады мак перамолваюць у пасудзіне блэндэрам да зьяўленьня белага адценьня соку. У іншым посудзе перамолаты мак заліваюць кіпнем вады і дадаюць мёд. Пасьля астываньня макавае малако пераносяць у халоднае месца. Урэшце ламанцы ў глыбокіх місках заліваюць макавым малаком за 3 гадзіны да спажываньня[3].
Remove ads
У культуры
У 1923 годзе Якуб Колас выдаў паэму «Новая зямля», у 20-й частцы якой пад назвай «Каляды» зьмясьціў радкі наконт прыгатаваньня ламанцоў з макам[3]:
— Якуб Колас, «Новая зямля» |
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads