Ларыса Багдановіч
беларуская лекарка, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лары́са Мікала́еўна Багдано́віч (нар. 13 верасьня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская лекарка-пэдыятарка, нэўроляг, арганізатарка аховы здароўя, палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV—V скліканьняў.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася 13 верасьня 1958 року ў вёсцы Далкі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Скончыла Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут, лекар-пэдыятар, лекар-нэўроляг; Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі па курсе «Кіраваньне аховай здароўя», лекар-арганізатар аховы здароўя.
Працавала ўчастковым лекарам-пэдыятрам, нэўрапатолягам у дзіцячай паліклініцы места Берасьця; галоўнай лекаркай Берасьцейскага абласнога цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псыханэўралягічнымі захворваньнямі «Тонус».
Выбіралася дэпутаткай Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць чацьвертага і дваццаць пятага скліканьняў.
У 2008—2012 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі IV скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе зьяўлялася сяброўкай камісіі па сацыяльнай палітыцы.
У 2012—2016 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў V скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтарка больш як 20 публікацыяў па пытаньнях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэньнем нэрвовай сыстэмы, асноўная распрацоўшчыца Інструкцыі па аднаўленчым лячэньні і рэабілітацыі дзяцей першага году жыцьця з цэрэбральнымі парушэньнямі.
Узнагароды
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- мэдаль „За працоўныя заслугі“[1]
- ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога Саветаў дэпутатаў
- ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога выканаўчых камітэтаў
- нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
- памятны знак «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Ўзаемаразуменьне і прымірэньне»
- ганаровая грамата Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва
- ганаровае званьне «Чалавек году-2007» у галіне аховы здароўя
Сям’я
Замужам, мае сына.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads