Ларыса Багдановіч

беларуская лекарка, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лары́са Мікала́еўна Багдано́віч (нар. 13 верасьня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская лекарка-пэдыятарка, нэўроляг, арганізатарка аховы здароўя, палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IVV скліканьняў.

Хуткія факты Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 13 верасьня 1958 року ў вёсцы Далкі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Скончыла Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут, лекар-пэдыятар, лекар-нэўроляг; Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі па курсе «Кіраваньне аховай здароўя», лекар-арганізатар аховы здароўя.

Працавала ўчастковым лекарам-пэдыятрам, нэўрапатолягам у дзіцячай паліклініцы места Берасьця; галоўнай лекаркай Берасьцейскага абласнога цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псыханэўралягічнымі захворваньнямі «Тонус».

Выбіралася дэпутаткай Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць чацьвертага і дваццаць пятага скліканьняў.

У 2008—2012 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі IV скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе зьяўлялася сяброўкай камісіі па сацыяльнай палітыцы.

У 2012—2016 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў V скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Аўтарка больш як 20 публікацыяў па пытаньнях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэньнем нэрвовай сыстэмы, асноўная распрацоўшчыца Інструкцыі па аднаўленчым лячэньні і рэабілітацыі дзяцей першага году жыцьця з цэрэбральнымі парушэньнямі.

Узнагароды

  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • мэдаль „За працоўныя заслугі[1]
  • ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога Саветаў дэпутатаў
  • ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога выканаўчых камітэтаў
  • нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
  • памятны знак «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Ўзаемаразуменьне і прымірэньне»
  • ганаровая грамата Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва
  • ганаровае званьне «Чалавек году-2007» у галіне аховы здароўя

Сям’я

Замужам, мае сына.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads