Ларыса Кароткая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 2012, Менск[3]) — беларускі літаратуразнавец, пэдагог, кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фэльчарам, а маці — мэдсястрой. Пасьля заканчэньня Менскага пэдінстытуту ў 1938 годзе і да Другой сусьветнай вайны выкладала расейскую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падпольля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасьля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх клясах школах Астрашыцкага Гарадку (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Менскай вобласьці.

У 1955—1957 гадах асьпірантка філялягічнага факультэта БДУ. У 1963 гадах абараніла кандыдацкую дысэртацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасьля заканчэньня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філяляагічны факультэт, дацэнт катэры тэорыі і гісторыі літаратуры, катэдры гісторыі беларускай літаратуры).

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сфэрай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і расейская літаратура. Першыя артыкулы прысьвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).

Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені, мэдалямі «За адвагу», «За перамогу над Нямеччынай», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads