Варлен Бечык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варлен Леанідавіч Бечык (25 чэрвеня 1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Менскі раён — 13 верасьня 1985) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1974)[2]. Сын Ларысы Кароткай.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў БДУ ў 1960 годзе. З 1972 году навуковы супрацоўнік інстытуту літаратуры АН БССР, з 1981 намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2].
Творчасьць
Друкуецца з 1959 году. Дасьледуе беларускую паэзію: праблемы яе грамадзянскасьці і мастацкасьці, пытаньні майстэрства, асаблівасьці творчых індывідуальнасьцяў майстроў паэтычнага слова (артыкулы пра Я. Купалу, А. Куляшова, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку, П. Панчанку, А. Пысіна , А. Вярцінскага, Р. Барадуліна і інш: зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Сьвет жывы і блізкі», 1974; манаграфія «Беларуская савецкая лірыка», 1979, сумесна з М. Ярашам)[2]. Аналізуе і празаічныя творы беларускай літаратуры (артыкулы пра В. Быкава, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, І. Хадановіча і іншых)[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- Бечык, В. Л. Сьвет жывы і блізкі : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1974. — 205 с.
- Бечык, В. Л. Шлях да акіяна : кніга пра паэзію А. Куляшова / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1981. — 268 с.
- Бечык, В. Л. Прад высокаю красою… : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1984. — 269 с.
- Бечык, В. Л. Выбранае : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1989. — 476 с.
- Бечык, В. Л. Радкі і жыцьцё : Старонкі дзёньніка / В. Л. Бечык. — Менск : Мастацкая літаратура, 1993. — 295 с.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads