Лачынскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лачынскі раён
Remove ads

Лачынскі раён (па-азэрбайджанску: Laçın rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[3]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану. Пры гэтым, Лачынскі калідор, які забясьпечвае сувязь паміж Нагорным Карабахам і Армэніяй застаўся пад кантролем расейскіх міратворчых войскаў (да жніўня 2022 году).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтар — горад Лачын.

Remove ads

Славутасьці

У раёне размешчаны такія архітэктурныя помнікі, як пячорны храм у сяле Гочаз (V ст.), маўзалей Меліка Аждара (XIV ст.) і безназоўны маўзалей (XVII—XVIII стст.) у сяле Джыджымлі, Кафір Гала (XVII ст.), маўзалей Султана Бабы, маўзалей шэйха Ахмэда і безымянны маўзалей (XIX ст.) у сяле Зэйва, мячэць у сяле Каракішлак (1718 г.), палац Султан Гамзы (1761 г.) у вёсцы Гюсюлю, мост праз раку Хакары (XVIII ст.), храм на рацэ Агаглан (XIX ст.), маўзалей у вёсцы Гюлебірд.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads