Лачын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лачын (па-азэрбайджанску: Laçın), да 1926 — Абдаляр — горад (з 1923 году) у Азэрбайджане, адміністрацыйны цэнтар Лачынскага раёну. Разьмешчаны на левым беразе ракі Акары, на паўднёва-заходніх схілах Карабаскага горнага сьцягу, на аўтадарозе Стэпанакерт — Гарыс, за 60 км ад Стэпанакерту[2].
Remove ads
Гісторыя
Лачынскі калідор быў адзіным наземным маршрутам, які злучае Армэнію з Нагорным Карабахам у тых межах, у якіх ён існаваў у савецкі час як аўтаномная вобласьць у складзе Азэрбайджану. Непасрэднай мяжы з гэтай вобласьцю тагачасная Армянская ССР ня мела. З 1992 году ў выніку Карабаскай вайны горад Лачын знаходзіўся пад армянскім кантролем.
У адпаведнасьці з пагадненьнем, падпісаным паміж Армэніяй і Азэрбайджанам пасьля вайны ў Нагорным Карабаху ў 2020 годзе, абедзьве краіны павінны былі пабудаваць дарогі ў абыход Лачынскага калідору на працягу трох гадоў. Азэрбайджан у 2022 годзе здаў свой маршрут у эксплёатацыю і патрабаваў ад Армэніі зрабіць тое ж самае, а ад Расеі — вывесьці сваіх міратворцаў. 26 жніўня Азэрбайджан вярнуў горад. Азэрбайджанская армія разьмясьцілася ў Лачыне, пад кантроль таксама былі ўзятыя вёскі Забух і Сус.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads