Леанід Гайдай

савецкі кінарэжысэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Гайдай
Remove ads

Леанід Ёвіч Гайдай (па-расейску: Леонид Иович Гайдай; 30 студзеня 1923, Свабодны — 19 лістапада 1993, Масква) — савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, Народны артыст РСФСР (1974), Народны артыст СССР (1989).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Remove ads

Біяграфія

Гайдай навучаўся ў Іркуцкай чыгуначнай школе № 42. Скончыў школу 18 чэрвеня 1941 году, а ўжо 23 чэрвеня пайшоў запісвацца добраахвотнікам у войска, куды яго не ўзялі з-за ўзросту. Пасьля гэтага Гайдай ўладкаваўся працоўным сцэны ў Іркуцкі тэатар, дзе ў гэты час застаўся ў эвакуацыі Маскоўскі тэатар сатыры. Ён працаваў з тэатрам сатыры, глядзеў усе спэктаклі, езьдзіў на гастролі. Быў прызваны ў 1942 годзе і першапачаткова праходзіў службу ў Манголіі, затым быў накіраваны на Калінінскі фронт.

Атрымаў цяжкае раненьне, падарваўшыся на супрацьпяхотнай міне, пасьля чаго яго прызналі непрыдатным да далейшага нясеньня вайсковай службы. У 1947 годзе скончыў тэатральную студыю пры Іркуцкім абласным драматычным тэатры. Працаваў асьвятляльнікам і акторам. У 1949 годзе паступіў на рэжысэрскі факультэт УДІК, які скончыў ў 1955 годзе.

У 1956 годзе выйшаў першы фільм Леаніда Гайдая — «Доўгі шлях», пастаўлены паводле матываў апавяданьняў Уладзімера Караленка.

Remove ads

Фільмаграфія

Рэжысэрскія працы

  • 1956Доўгі шлях
  • 1958Жаніх з таго сьвету
  • 1960Тройчы ўваскрослы
  • 1961Сабака Барбос і незвычайны крос
  • 1961Самагоншчыкі
  • 1963Дзелавыя людзі
  • 1965Апэрацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка
  • 1966Каўкаская палоньніца, або новыя прыгоды Шурыка
  • 1968Дыямэнтавая рука
  • 197112 крэслаў
  • 1973Іван Васільевіч мяняе прафэсію
  • 1975Ня можа быць!
  • 1977Інкогніта зь Пецярбургу
  • 1980За запалкамі
  • 1982Спортлато-82
  • 1985Небясьпечна для жыцьця!
  • 1989Прыватны дэтэктыў, або апэрацыя «Каапэрацыя»
  • 1992На Дэрыбасаўскай добрае надвор'е, або на Брайтан-Біч ізноў ідуць дажджы
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads