Каўкаская палоньніца, або новыя прыгоды Шурыка (фільм)

Савецкі фільм 1967 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Каўкаская палоньніца, або новыя прыгоды Шурыка» — савецкая камэдыя Леаніда Гайдая. Другі фільм з Шурыкам у якасьці галоўнага пэрсанажу і апошні фільм (з тых, што зьняў Леанід Гайдай) з удзелам тройкі Баязьлівец — Балбес — Хаджалы (Віцын — Нікулін — Маргуноў). Прэм’ера фільму адбылася ў Маскве 3 красавіка 1967 году адначасова ў 53 кінатэатрах.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Эксцэнтрычная камэдыя з выкраданьнямі і пагонямі пра добрага і шчырага Шурыка, якая вывучае на Каўказе старадаўнія абрады і звычаі, пра яго першае і нясьмелае каханьне да дзяўчыны, з-за якой ён апынаецца ў сьмешных і складаных сытуацыях, бо «прыгажуню, камсамолку, спартоўку» хочуць ажаніць зь мясцовым чыноўнікам. Яе выкрадаюць. Шурыку не адразу атрымоўваецца ўцяміць, што адбываецца, але затым з дапамогай новага сябра ён вызваляе «каўкаскую палоньніцу».

Remove ads

У ролях

  • Натальля ВарлейНіна (агучваньне — Надзея Румянцава, вакал — Аіда Вядзішчава)
  • Аляксандар Дзям’яненкаШурык, фальклярыст
  • Фрунзік МкртчанДжабраіл, дзядзька Ніны і шафёр Саахава
  • Уладзімер Этуштаварыш Саахаў Б. Г., загадчык райкамгасу
  • Георгі ВіцынБаязьлівец
  • Яўген МаргуноўХаджалы
  • Юры НікулінБалбес
  • Руслан АхметаўЭдзік, кіроўца
  • Донар Мкртчанжонка Джабраіла, цётка Ніны
  • Міхаіл Глускіадміністратар гасьцініцы
  • Ніна Грабяшковалекар
  • Пётар Рэпнінгалоўны ўрач псыхіятрычнай бальніцы
  • Ной Аваліяні — супрацоўнік гасьцініцы з тостам пра птушку
  • Эмануіл Гелер — шашлычнік (агучваньне — Арцём Карапецян)
  • Георгі Міляр — гасьцінны гаспадар, аматар даміно
  • Георгі Сьвятлані — стары ля піўнога ларка
  • Леанід Даўлатаў — судзьдзя (у тытрах не пазначаны; агучваньне — Арцём Карапецян)
  • Морыс Слабадзкі — гулец у даміно (у тытрах не пазначаны)
  • Багдан Галусьцян — удзельнік гульні ў даміно (у тытрах не пазначаны)
  • Алег Севасьцьянаў
  • Міхаіл Садорскі
Remove ads

Месцы здымак

Нягледзячы на назву фільму і створаныя ў фільме вобразы, сам фільм здымалі не на Каўказе, а ў Крыме, асноўнае месца здымак: цэнтар гораду Алушта і даліна Прывідаў ля падножжа Дземерджы. Акрамя гэтага, у фільме сустракаюцца эпізоды, зьнятыя ў горадзе Сімфэропаль (псіхлячэбніца), на вяршыні Ай-Пэтры (спынены Шурыкам аўтамабіль зь Нінай) і на Каўказе, у Адлерскім раёне Сочы на ​​рацэ Мзымта (горная рака, у якой Ніна ратуе Шурыка, і прорва з акна пакоя Ніны).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads