Леанід Кураўлёў

савецкі і расейскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанід Кураўлёў
Remove ads

Леанід Вячаслававіч Кураўлёў (па-расейску: Леони́д Вячесла́вович Куравлёв, 8 кастрычніка 1936, Масква, СССР30 студзеня 2022, Масква) — савецкі і расейскі актор. Народны артыст РСФСР (1977).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1936 года ў Маскве. У 1955 годзе паступіў на акторскае аддзяленьне УДІКу, дзе вучыўся на курсе Барыса Бібікава, які ён скончыў у 1960 годзе. Аднакурсьнікамі былі Сьвятлана Дружыніна, Сафіко Чыаўрэлі.

У кіно дэбютаваў студэнтам, сыграў салдата-сапёра Марозава ў фільме Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гардона «Сёньня звальненьня не будзе …». Паралельна актор зьняўся ў дыплёмнай працы Васіля Шукшына «З Лебядзінага паведамляюць» і ў прыгодніцкім фільме Міхаіла Швэйцэра «Мічман Панін» (абодва фільмы — у 1960).

У 1960—1992 гадах — актор Тэатра-студыі кінаактора. Удзельнічаў у тэлеперадачы «Белы папугай». У канцы 1990-х гадоў вёў на тэлеканале «РТР» праграму «Сьвет кніг з Леанідам Кураўлёвым», у якой распавядаў пра кніжныя навінкі.

Сярод найбольш вядомых кінаработ Леаніда Кураўлёва — Жорж Міласлаўскі ў камэдыі «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», сантэхнік Афанасій Баршчоў у камэдыі «Афоня», Шура Балаганаў у экранізацыі рамана Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова «Залатое цяля».

10 студзеня 2022 году актора даставілі ў шпіталь з пнэўманіяй. Тэсты на COVID-19 былі адмоўнымі. 22 студзеня стала вядома, што Леаніда Кураўлёва выпісалі і перавялі ў госьпіс. Паведамлялася, што лекары вылечылі пнэўманію, але надалі актору паліятыўны статус[4].

Памёр 30 студзеня 2022 году

Remove ads

Фільмаграфія

  • (1961) «Калі дрэвы былі вялікімі» — Лёня
  • (1968) «Залатое цяля» — Шура Балаганаў
  • (1973) «Іван Васілевіч мяняе прафэсію» — Жорж Міласлаўскі
  • (1973) «Сямнаццаць імгненьняў вясны» — обэрштурмбанфюрэр Айсман
  • (1975) «Афоня» — Апанас Баршчоў
  • (1979) «Месца сустрэчы зьмяніць нельга» — Вэнджаны

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads