Лебядзёўка (Жлобінскі раён)
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лебядзёўка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 976 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 106 км ад Гомелю.
На поўначы возера Лебядзёўка, на ўсходняй ускраіне рака Дняпро.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніца вядомая з XVIII стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў у Жлобіне і ў вёсцы Лебядзёўка ў 1874 годзе 1319 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і паромам. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, піцейны дом, у Лукаўскай воласьці. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе 578 дзесяцін зямлі, у фальварку 343 дзесяціны зямлі.
У 1922 годзе на базе фальварка быў створаны пасёлак Новы Сьвет (у наш час не існуе). У 1923 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1935 годзе арганізаваны калгас. У часн Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 году і чэрвені 1944 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Побач зь вёскай, недалёка ад Дняпра, напачатку 1950-х пабудаваны Жлобінскі лінны завод. У 1966 годзе да вёскі далучаны пасёлак Леніна. У складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі). Разьмешчаныя аддзяленьне сувязі, пачатковая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт.
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1816 — 48 двароў; 1897 — 66 двароў, 481 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 78 двароў, 546 жыхароў; у фальварку 7 жыхароў; 1925 — 103 двары; 1940 — 181 двор, 697 жыхароў; 1959 — 688 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 360 гаспадарак, 976 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads