Лейла Ісмаілава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лейла Ісмаілава
Remove ads

Ле́йла Рызва́наўна Ісмаі́лава (нарадзілася 28 ліпеня 1989 году, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграмаў, мадэлька. У прыватнасьці, вяла дзіцячы конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2010 году, які праходзіў у Менску (разам з Д. Кур’янам), абвяшчала вынікі галасаваньня ад Беларусі на «Эўрабачаньні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Эўрабачаньня» 2012 г.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Лейла нарадзілася ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца г. Агдаму (Азэрбайджан), і мянчучкі Г. І. Ружанцовай. Празь месяц пасьля нараджэньня дачкі сям’я пераехала ў г. Баку.

Калі Лейле было 3 гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азэрбайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу з армянскага боку. Маці з трыма дзяцьмі вернулася ў Менск.

Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 годзе закончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (кляса гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыёвізуальная журналістыка, дыплём з адзнакаю, найлепшая выпускніца інстытуту 2011 году)[1].

У 2010 годзе, паводле стыпэндыяльнай праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Эразмус Мундус», навучалася ва Ўнівэрсытэце імя Арыстотэля (г. Салёнікі, Цэнтральная Македонія, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Менск на адбор вядучых для дзіцячага «Эўрабачаньня». Пасьпяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.

Здымаецца таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкляме. З 2011 году навучаецца ў адной з акторскіх школаў у Галівудзе (г. Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША).

Маці Лейлы — настаўніца расейскай мовы і літаратуры ў гімназіі. Старэйшая сястра Эсьміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасьці, у Пасольстве Азэрбайджану ў Беларусі, цяпер — у прадстаўніцтве Праграмы разьвіцьця ААН у Менску. Малодшы брат Бахрам навучаецца ва ўнівэрсытэце.

Remove ads

Асноўныя тэлепраграмы

Remove ads

У музычных кліпах

  • Vinsent — «Восеньскі вальс»[2]
  • The Maneken(uk) — «Зваротны квіток»[3]

Мадэлька

  • Калекцыя шалікаў «Кэралайн Монік» 2013 г. (г. Бэвэрлі-Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія)[4]

Узнагароды і прэміі

  • Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Менск» 2009 г.
  • Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 году ў намінацыі «Найлепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads