Летыцыя Каста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летыцыя Каста
Remove ads

Летыцыя Каста (па-француску: Laetitia Marie Laure Casta; (11 траўня 1978, Пан-Адмэр) — француская фотамадэль і акторка. Здымалася для такіх дызайнераў, як Іў Сэн Ляран, Жан-Поль Гацье, Chanel, Ralph Lauren, Tommy Hilfiger, J. Crew, Louis Vuitton, Givenchy, Roberto Cavalli, Lolita Lempicka ды Vivienne Westwood.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Летыцыя Каста нарадзілася ў францускім горадзе Пан-Адмэр у 30 км да захаду ад Руана. Яе маці была мясцовай нараджэнкай, а бацька родам з Корсыкі. У сям’і акрамя яе было яшчэ двое дзяцей: старэйшы брат Жан-Батыст і малодшая сястра Мары-Анж. У 15 гадоў яна атрымала запрашэньне ад мадэльнага агенцтва «Madison Models» і неўзабаве стала фотамадэльлю ў часопісе «Elle». У 1993 годзе яна прыняла ўдзел у пасьпяховай рэклямнай кампаніі джынсаў «Guess». У 18 гадоў яна становіцца вядучай мадэльлю агенцтва «Victoria`s Secret». Яна зьнялася рэклямных роліках, яе фатаграфіі зьяўляліся на вокладках больш як 100 вокладак модных часопісаў, у тым ліку, Cosmopolitan, Vogue, Rolling Stone ды Glamour. У 1999 годзе яна ўпершыню зьнялася ў фільме «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара».

У 2000 годзе сходам мэраў гарадоў Францыі яна была абраная прататыпам нацыянальнага сымбаля Францыі — Мар’яны.

19 кастрычніка 2001 году яна нарадзіла дачку Анжаліку, а 24 верасьня 2006 году сына Арланда.

Remove ads

Узнагароды

  • Залаты лебедзь (на фэстывалі Festival du film de Cabourg 2008 году за ролю ў фільме «Born in 68»)

Фільмаграфія

Летыцыя Кастасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads