Руан
грамада ў дэпартамэнце Прыморская Сэна (Францыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руан (па-француску: Rouen, па-нармандзку: Rouen) — горад на поўначы Францыі, сталіца рэгіёну Нармандыя (да 1 студзеня 2016 году — рэгіёну Верхняя Нармандыя) і прэфэктура дэпартамэнту Прыморская Сэна. Цэнтар гістарычнага рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва складала 110 117 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.
Remove ads
Геаграфія
Горад разьмешчаны на берагах Сэны. Ставіцца да паўночнай часткі Парыскай аглямэрацыі. Тэрыторыю горада праймаюць прытокі Сэны, у прыватнасьці, рэчкі Абэці, Рабэк і Каі. Да будаўніцтва марской гавані ў Гаўры порт Руана прымаў марскія суды. Стары горад-музэй мае шмат старадаўніх будынкаў выключнай мастацкай каштоўнасьці. Руанскае левабярэжжа было практычна сьцёрта з твару Зямлі падчас Нармандзкай апэрацыі.
Remove ads
Гісторыя
Руан меркавана быў заснаваны рымлянамі й у антычную эпоху называўся Rotomagus. Першым біскупам горада лічыцца Мэлён Руанскі. Пры Мэравінгах Руан атрымаў статус сталіцы Нэйстрыі.
У 876 годзе Руан быў заваяваны нарманамі й з тых часоў стаў сталіцай Нармандзкага герцагства, нягледзячы на тое, што некаторыя герцагі аддавалі перавагу жыць у Кане). У 1204 годзе ангельска-нармандзкі манарх Ян Безьзямельны быў вымушаны саступіць Нармандыю свайму кузэну Філіпу Аўгусту.
Пасьля пераходу да французаў, асабліва на зыходзе Сярэднявечча, Руан заставаўся адным з самых шчасных гарадоў Францыі і вёў вялікае будаўніцтва. Таксама ён служыў рэлігійнай сталіцай паўночнай Францыі, бо адзіны ў гэтых краях валодаў уласным арцыбіскупам.
Remove ads
Эканоміка
У Руане разьмешчаны буйны рачны порт, даступны для марскіх суднаў. У горадзе атрымала разьвіцьцё баваўняная й іншыя галіны тэкстыльнай прамысловасьці.
Славутасьці
- Сэн-Маклю
- Царква Сэн-Ўэн
- Старажытны дом
- Гро-Арлёж
- Царка Сэн-Гадар
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads