Леў Казлоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Рама́навіч Казло́ў (нар. 28 ліпеня 1938, вёска Ліцьвінкі Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці) — беларускі гісторык, перакладчык, картограф. Кандыдат гістарычных навук.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў сярэднюю школу №2 Кобрыню (1956), пасьля служыў у войску (1957—1960).
У 1965 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут імя М. Горкага, з 1969 — выкладчык інстытуту. У 1970 атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук. З 1982 — прафэсар, дэкан Менскага дзяржаўнага інстытуту культуры, з 1991 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі.
З 1993 — прэзыдэнт выдавецкай фірмы «Арты-Фэкс», з 1995 галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі», часопісаў «Падарожнік» і «Наш край».
Remove ads
Бібліяграфія
- Л.Р. Козлов. Вспомогательные исторические дисциплины. — Мн.: МПИ, 1981. — 91 с.
- Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — Мн.: Полымя, 1983. — 222 с.
- Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — 2-е изд., доп.. — Мн.: Полымя, 1986. — 239 с.
- Кобрин: Ист.-экон. очерк / Н.М. Плиско, Л.Р. Козлов. — Мн.: Полымя, 1987. — 94 с.
- Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — 3-е изд., доп.. — Мн.: Полымя, 1989. — 255 с.
- Л.Р. Козлов. С разрешения короля и великого князя. — Мн.: Полымя, 1992. — 109 с.
- Казлоў Леў, Цітоў Анатоль. Беларусь на сямі рубяжах. — Мн.: Беларусь, 1993. — 69 с. — ISBN 5-338-00898-Х, ISBN 9785338008980
- Леў Раманавіч Казлоў. З дазволу караля і вялікага князя. — Арты-Фэкс, 1998. — 109 с.
- Кароль у Нясвіжы // пераклад з польскай (2009)[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads