Леў Кішка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Кішка
Remove ads

Леў Кішка[a] (у сьвеце Лука; 1668, места Ковель Валынскага ваяводзтва — 19 сьнежня 1728, сяло Кулечаў Валынскага ваяводзтва) — царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік і перакладнік. Уніяцкі біскуп уладзімерскі і берасьцейскі (з 1711), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1714). Доктар багаслоўя (1691)

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Кішкаў гербу «Дуброва». З 1683 году навучаўся ў Быцені, дзе ўступіў у ордэн базылянаў (1684 год). Працягваў адукацыю ў Калегіюме прапаганды веры ў Рыме, па сканчэньні якога атрымаў ступень доктара багаслоўя. У 1694—1696 гадох выкладаў рыторыку і філязофію ў базылянскай школе ў месьце Ўладзімер.

У 1696 годзе прапаведнік і вікары, у 1697—1699 гадох ігумен Віленскага Траецкага манастыра. Абараніў гэты цэнтар вуніяцтва ад дамаганьняў япіскапаў і канчаткова падпарадкаваў яго базылянскаму ордэну (1703 год).

У 1699—1708 гадох архімандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра. У 1703—1713 гадох протаархімандрыт (генэрал) ордэна базылянаў, у 1709—1728 гадох архімандрыт Супрасьльскага манастыра.

Далучыў да ордэна базылянаў некалькі манастыроў, раней падпарадкаваных біскупам, умацаваў аўтарытэт і ўладу протаархімандрыта (палічыў несапраўднымі выбары мітрапаліта Юрыя Віньніцкага ў 1708 годзе, якія адбыліся безь ягонага ўдзелу, дамогся паўторнага галасаваньня). Падрыхтаваў і правёў Замойскі сабор (1720 год).

Рэгулярна наведваў манастыры, у тым ліку архімандрыі, што не ўваходзілі ў ордэн. Адбудаваў некалькі зруйнаваных манастыроў і цэркваў, у тым ліку ў Беразьвеччы і Супрасьлі, аднавіў дзейнасьць Супрасьльскай друкарні, заснаваў паперню.

Клапаціўся пра адукацыю белага духавенства. Выдаў на старабеларускай мове[1] дапаможнік для сьвятароў з катэхізмам для вернікаў «Собрание припадков краткое» (Супрасьля, 1722), «Букварь языка словенского» (Супрасьля, 1727).

Быў прыхільнікам частковага захаваньня ўсходняй абраднасьці ў Грэка-Каталіцкай Царкве, імкнуўся пераадолець абрадавую разнастайнасьць і брак богаслужбовай літаратуры — з гэтай мэтай выйшаў вялікім накладам уніфікаваны для ўсіх парафіяў «Служэбнік» (Супрасьля, 1727—1732)[1].

Пакінуў некалькі тэалягічных працаў і апісаньне Замойскага сабору. Спачыў ва Ўладзімеры

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Іншая форма імя: Лявон Кішка

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads