Лоўсан Краўс

канадзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лоўсан Краўс
Remove ads

Ло́ўсан Краўс (па-ангельску: Lawson Crouse; нар. 23 чэрвеня 1997 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Юта» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Канады. У дзяністве гуляў у бэйсбол і лякрос[3], але пастанавіў зьвязаць сваё жыцьцё з хакеем. Мае мянушку «Шэрыф» дзякуючы сваёй жорстка фізычнай гульні.

Хуткія факты Лоўсан Краўс ...
Remove ads

Кар’ера

Быў абраны клюбам «Флорыда Пантэрз» у першым раўндзе драфту НХЛ 2015 году пад 11 нумарам, але пазьней клюб перадаў правы на гульца «Арызоне Каётыз»[4]. Дзякуючы бліскучым выступам за часам падрыхтоўчага лягеру, зладжанаму перад сэзонам, гулец увайшоў у склад арызонскага клюбу. Дэбютаваў гулец у НХЛ 15 кастрычніка 2016 году ў пераможным матчы супраць «Філадэлфіі Флаерз». 1 лістапада закінуў першую шайбу ў браму «Сан-Хасэ Шаркс»[5]. У сэзоне 2017—2018 гадоў праз дрэнны пачатак сэзону быў пераведзены ў фарм-клюб «Тусан Роўдранэрз», дзе правёў рэшту сэзону. З наступнага розыгрышу павярнуўся да асноўнага клюбу, дзе замацаваўся ў дрыжыне.

У сэзоне 2021—2022 гадоў Краўс забіў 20 галоў і назьбіраў 34 пункты ў 65 гульнях за «Каётыз». 8 жніўня 2022 году ён перападпісаў з арызонскай камандай пяцігадовы кантракт на 21,5 мільёна даляраў[6]. У сэзоне 2022—2023 гадоў Краўс быў абраны віцэ-капітанам каманды[7]. Пасьля таго, як франшыза пераехала ў «Юту», хакеіст застаўся ў новай камандзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads