Юта Солт-Лэйк-Сіці
хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́та (па-ангельску: Utah) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, ЗША. Каманда далучылася да лігі з сэзону 2024—2025 гадоў, замяніўшы «Арызону Каётыз». Свае хатнія матчы ладзіць на арэне Дэльта-Сэнтар, якую падзяляе з клюбам НБА «Ютай Джаз». Каманда гуляе свой першы сэзон з часовай назвай і колерамі, але новая сымболіка будзе распрацаваная да пачатку наступнага сэзону[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Да зьяўленьня клюбу НХЛ места Солт-Лэйк-Сіці мела абмежаваную хакейную гісторыю. Першай камандай, якая пачала базавацца ў горадзе, была «Солт-Лэйк Голдэн Іглз», якая 25 сэзонаў спаборнічала ў Заходняй хакейнай лізе, Цэнтральнай хакейнай лізе і Міжнароднай хакейнай лізе (МХЛ) з 1969 па 1994 гады. Свае хатнія матчы гэты клюб ладзіў у Солт-Пэласе ажно першыя 22 гады, пасьля чаго апошнія свае тры сэзоны гулялі ў арэне Дэльта-Сэнтар.

Пасьля ўсяго аднаго сэзону па-за хакеем, Солт-Лэйк-Сіці атрымаў яшчэ адну франшызу МХЛ у 1995 годзе, калі дзейны чэмпіён Кубка Тэрнэра «Дэнвэр Грызьліз», заменены нядаўна перанесенай камандай «Каларада Эвэланш» з НХЛ, пераехаў на Дэльта-Сэнтар. Каманда зьмяніла сваю назву на «Юта Грызьліз». Дружына правяла ў Солт-Лэйк-Сіці два сэзоны, падчас аднаго зь якіх каманда яшчэ раз здабыла перамогу ў Кубку Тэрнэра ў 1996 годзеэ. Чацьвертую фінальную гульню за кубак, якая ладзілася на мясцовай арэне, наведала 17 381 чалавек, што на той момант стала самай вялікай наведвальнасьцю ў гісторыі ніжэйшых лігаў[3]. Пасьля вялікіх камандаў у горадзе не было, толькі некалькі перадсэзонных гульняў «Лос-Анджэлес Кінгс» у рамках сэрыі «Замарожаная лютасьць» ладзілася на арэне[4][5].
Спачатку Солт-Лэйк-Сіці зважаўся за новы горад дзеля франшызы яшчэ ў чэрвені 2023 году, калі зьявіліся чуткі аб патэнцыйным пераезьдзе «Арызоны Каётыз» пасьля правалу рэфэрэндуму на будаўніцтва Нью-Тэмп-Арэны[6]. Праз шэсьць месяцаў, ужо ў студзені 2024 году, Раян Сьміт, уладальнік клюбу НБА «Юта Джаз» і суўладальнік мясцовага футбольнага клюбу «Рэал», зьвярнуўся ў НХЛ з просьбай пачаць працэс пашырэньня на Солт-Лэйк-Сіці. Было выяўлена, што дыскусіі аб гэтым пашырэньні вядуцца з пачатку 2022 году[7], а Сэнат штату Юта зрабіў пэўныя заканадаўчыя пастановы ў лютым 2024 году, каб падтрымаць будаўніцтва новай арэны ў цэнтры гораду, прыдатную для хакея[8].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads