Лукаш Сэдлак
чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лука́ш Сэдла́к (па-чэску: Lukáš Sedlák; нар. 25 лютага 1993 году) — чэскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Яшчэ ў юнацтве быў абраны на драфце НХЛ 2011 году ў 6 раўндзе пад агульным нумарам 158 клюбам «Каламбус Блю Джэкетс». Склаўшы кантракт з клюбам, выступаў пераважна ў фарм-клюбе. Не зважаючы на абарончыя здольнасьці прыносіў замала плёну ў нападзе. У сэзоне 2016—2017 гадоў, нарэшце, быў выкліканы ў асноўны клюб. Дэбютаваў 21 кастрычніка 2016 году ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс»[4]. Фактычна гулец замацаваўся ў складзе, але напрацягу трох сэзонаў кожным годам праводзіў усё менш матчаў. У 2019 годзе як вольны агент далучыўся да расейскага «Трактару» з КХЛ. Пасьля некалькі сэзонаў павярнуўся ў НХЛ, гуляючы за «Каларада Эвэланш» і «Філадэлфія Флаерз». У сьнежні 2022 году вярнуўся на радзіму, умацаваўшы шэрагі пардубіцкага «Дынама»[5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads