Лука Стэпанчыч

харвацкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лука Стэпанчыч
Remove ads

Лука Стэпанчыч (па-харвацку: Luka Stepančić; нар. 20 лістапада 1990 году) — харвацкі гандбаліст кувэйцкага клюбу «Аль-Арабі» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Стэпанчыч пачынаў займацца футболам, бо ягоны бацька быў футбалістам, аднак, пастанавіў сабе стаць гандбалістам. Доўгі час гуляў за сталічны клюб «Заграб», але ў 2016 годзе далучыўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн»[2]. Не зважаючы на тое, што з новым клюбам харват назьбіраў шмат тытулаў у Францыі, ПСЖ ня даваў рады ў Лізе чэмпіёнаў. У 2017 годзе французы дакрочылі да фіналу, дзе саступілі паўночнамакедонскаму «Вардару». Стэпанчыч закінуў два мячы і атрымаў жоўтую картку. Праз год парыскі клюб быў выбіты з наймацнейшага эўрапейскага турніру клюбам «Нант». У 2019 годзе Стэпанчыч далучыўся да вугорскага «Піку». У 2020 годзе гулец перанёс апэрацыю на шчыкалатцы. Улетку 2024 году падпісаў гадавы кантракт з кувэйцкім клюбам «Аль-Арабі»[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads