Лукомскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукомскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Лукомлі. Знаходзіўся каля правага берага ракі Лукомкі. Існаваў у XIV—XVI стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Лукомскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лукомаль |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Remove ads
Гісторыя
Паводле Сьпісу рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, у XІV ст. Лукомаль лічыўся местам з магутным і добра ўмацаваным замкам[1].
У 1386 годзе злучаныя войскі прускіх і інфлянцкіх рыцараў аблажылі замак. Залога мужна і доўга абаранялася, загінула шмат крыжакоў, аднак у ходзе працяглай аблогі і штурму яны захапілі замак.
У час Інфлянцкай вайны 1588—1583 гадоў у 1563 годзе Лукомаль і замак захапіла і зьнішчыла маскоўскае войска Івана ІV Тырана. Замак больш не аднаўляўся. Рэшткі вялікіх валоў аглядваў у 1573 годзе гісторык Мацей Стрыйкоўскі, які адзначыў, што на гэтым месцы быў некалі вялікі замак. З XVІІ ст. дакумэнты ўпамінаюць толькі вёску Лукомаль[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads