Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх

летапіс XIV стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх — гістарычна-геаграфічны твор канца XIV ст., у якім зьмяшчаецца пералік рускіх гарадоў Усходняй Эўропы, часам з кароткімі тлумачэньнямі (колькі ў іх «каменных сьцен» і на якой рацэ яны стаяць). Гарады падзяляюцца на групы: баўгарскія і валаскія, польскія (падольскія), кіеўскія, валынскія, літоўскія, смаленскія, разанскія, залескія. Разам пералічваецца 358 гарадоў[1].

«Сьпіс» захаваўся ў складзе рускіх летапісаў сярэдзіны XV — пачатку XVII ст. Мяркуецца, што ён складаўся ў канцылярыі мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі Кіпрыяна на аснове больш раньніх сьпісаў і адлюстроўвае населеныя пункты, падначаленыя ўладзе праваслаўнага («рускага») мітрапаліта.

Беларускія гарады ў асноўным улучаюцца ў разьдзел «літоўскія гарады». У «Сьпісе» ўпершыню ўпамінаюцца беларускія месты і мястэчкі Горваль, Лоск, Магілёў, Стрэшын, Цяцерын. Падзел усходнеславянскіх гарадоў на групы адлюстроўвае, відаць, палітычныя межы больш раньняга часу.

«Сьпіс» мае вялікае значэньне дзеля гістарычна-геаграфічных дасьледаваньняў, вывучэньня палітычнай гісторыі і зьмяненьня межаў ва Ўсходняй Эўропе ў XIV стагодзьдзі[2].

Remove ads

Гарады

     баўгарскія

     валаская

     падольскія

     кіеўскія

     валынскія

     літоўскія

     смаленскія

     разанскія

     цьвярскія

     залескія


Больш інфармацыі Арыгінальнае напісаньне, І Наўгародзкі летапіс ...
Remove ads

Заўвагі

  1. о седми стѣнах каменных
  2. ту лежить святаа Пятница
  3. деревянъ, на Днепрѣ; а церкы: святаа Богородиця десятиннаа, камена, была о полутретьятцати версѣх; а святая Софиа о 12 версѣх.
  4. ту лежить святыи Ануфрѣи
  5. 4 стѣны древены, а двѣ каменны; а рѣцѣ двѣ: Велиа, Вилно
  6. старыи, каменны
  7. двѣ стѣны камены, а вышнии древянъ, а въ островѣ каменъ
  8. древянъ; а святаа Софиа каменна, о седми вѣрсѣх
  9. 3 стѣны камены, а рѣка Видба и Двина.
  10. старая на Оцѣ, новыи городок Олговъ на усть Пронѣ
  11. дѣтинець каменъ, а болшии древянъ, а святаа Софиа о шести версѣхъ, а озеро Илмерь, рѣка Волховъ.
  12. каменъ, о четырехъ стѣнъ
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads