Лукіская турма
комплекс збудаваньняў у Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукі́ская турма́ (па-летувіску: Lukiškių tardymo izoliatorius kalėjimas) — вядомая віленская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільні па адрасе скрыжаваньне Лукішкі 6 (лет. Lukiškių skg. 6). Збудаваная ў 1901—1904 гадах.

Гісторыя
Турэмны комплекс пабудаваны ў 1901—1904 гг. выкарыстоўвалася як месца зьняволеньня палітычных апанэнтаў улады падчас царскай Расеі, Польскай Рэспублікі (1922—1939), нямецкай акупацыі (1941—1944)[1] і СССР (1940—1941).
Пасьля атрыманьня незалежнасьці, у Летуве выкарыстоўвалася як сьледчы ізалятар. Зачынена 2 ліпеня 2019 году[2](далучана да Віленскай папраўчай калёніі[3]), сьледчы ізалятар перанесены.
У 2019 годзе ў турме прайшлі здымкі 4-га сэзону амэрыканскага сэрыялу «Дзіўныя рэчы».
У 2022 годзе Лукіскую турму перадалі ў арэнду прыватнай кампаніі. Цяпер там «зона мастацтва і музэю», каток і месца для адпачынку[4]
Remove ads
Вядомыя зьняволеныя
- Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь зь віленскімі камуністамі[5].
- Францішак Аляхновіч — менавіта тут пачаў пісаць п’есу «На Антокалі»
- Максім Танк — па справе рэвалюцыйнай чыннасьці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты»
- Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зьняволеныя па справе Таварыства беларускай школы[6]
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі — зьняволены ў 1926, у 1927 вызвалены
- Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 і прысуджаны да чатырох гадоў зьняволеньня; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads