Уладзіслаў Паўлюкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзісла́ў Паўлюко́ўскі (пс.: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У. І. Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул. Паў-скі; У. І.; У.-І.; Ў. П.;) — (1 траўня (н.с. 13 траўня) 1895, в. Ініца, Наваградзкі павет — 8 верасьня (ці 8 лістапада?) 1955, Вільня) — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, вайсковы фатограф[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і мястовую школу ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы.

Падчас Першай сусьветнай вайны служыў у расейскім войску ў чыне прапаршчыка. Ваяваў пад час грамадзянскай вайны ў Расеі[2].

У 1920 вярнуўся ў родную вёску Ініца. У сярэдзіне 1920-х пераехаў у Вільню. Прымаў удзел у дзейнасьці БСРГ.

Пачаў друкавацца з 1926 году. Творы пабачылі сьвет у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Яго графіка аздабляла мастацкія кніжкі, календары, падручнікі.

У 1926 годзе арыштаваны, зьняволены ў Лукішках. Дзякуючы апэляцыйнаму суду вызваліўся ў 1927 годзе.

На працягу 1928—1929 выдаў тры кнігі[3]; (частка зь іх прысьвечаны вязьніцы: вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў расейскіх клясыка (Леў Талстой, М.Зошчанка)[4].

Ізноў арыштаваны ў 1939, Зьмешчаны ў канцлягэр Бяроза-Картускі. пасьля нападу СССР на Польшчу, вызваліўся. Пакінуў успаміны пра знаходжаньне ў лягэры «Арышты; Бяроза і Воля»[5].

З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І. Луцкевіча. З 1945 да 1948 — дырэктар Літаратурнага музэю А.Пушкіна ў Вільні.

Thumb
Могілка Ўладзіслава Паўлюкоўскага, Росы, Вільня

29 жніўня 1948 арыштаваны. Перавезены ў Менск. Асуджаны да 10 гадоў лягероў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Росы[6].

Remove ads

Творчасьць

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads