Лучай (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Луча́й, Луча́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мядзелкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на ўсход ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,2 м, сярэдняя складае 1,8 м. Аб’ём вады 4,38 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км.

Возера
Лучай
КраінаБеларусь
Плошча2,51 км²
Плошча вадазбору19,1 км²
Максымальная глыбіня3,2 м
Найбольшая даўжыня3,9 км
Найбольшая шырыня1,45 км
Даўжыня берагавой лініі12,1 км
Вышыня над узроўнем мора167 м
Аб’ём вады4,38 млн м³
Каардынаты55°4′53.6″ пн. ш. 27°6′34.4″ у. д.
Лучай на мапе Беларусі
Thumb
Лучай
Лучай

На паўночна-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Лучай.

Remove ads

Апісаньне

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на поўдзень. Схілы спадзістыя, вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдзень і паўднёвы захад нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўнач, захад і паўночны захад невысокія дзялянкі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўнач і поўдзень месцамі тарфяністыя, месцамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная абалона шырынёй да 70 м, пад хмызьняком. Дно роўнае. Ложа высьцілаецца сапрапэлем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая палоса пясковых адкладаў.

Мае 6 выспаў агульнай плошчай 0,09 км². У паўночна-заходняй і паўднёвай частках возера вялікія затокі.

Возера эўтрофнае, праточнае. На ўсходзе ўпадае ручай зь Лісіцкага возера, на захад выцякае рака Лучайка.

Моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці 30—200 м, пашыраецца да глыбіні 1,1 м. Паўночна-заходняя затока цалкам зарасла.

Remove ads

Флёра і фаўна

Сярод прыбярэжнай расьліннасьці трысьнёг, чарот, рдзесты, шышняк.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка ды іншыя віды рыбаў[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads