Лычкавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лы́чкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Лычкаўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Шайбакпольскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Шайбакполь.
З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў складзе Шчучынскага раёну. 20 красавіка 1962 году перайменаваны ў Лычкавіцкі сельсавет, цэнтар перанесены зь вёскі Шайбакі ў вёску Лычкаўцы, у склад сельсавету з Астрынскага пассавету перададзены населеныя пункты Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна[1].
12 сакавіка 1973 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Галавічпольскага (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкава, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Шайбакі, Шляхтаўшчына, Шэрмічы, Яскевічы) і Бакштаўскага (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі) сельсаветаў[2].
На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзіў 21 населены пункт.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads