Псярцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псярцы́[2] — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Псярцы ўваходзяць у склад Васілішкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Назва паходзіць ад «псяры» — людзі, якія даглядалі паляўнічых сабак. Узгаданыя ў «Інвэнтарах старастваў Гарадзенскага павету» ў 1765 годзе. У 19 ст. Псярцы — вёска Лідзкага павету, уладаньне Вільканцоў. У 1844 г. налічвае 33 двары. У выніку паўстаньня 1863—1864 гадоў згодна з указам ад 10 сьнежня 1865 г. прымусова прададзена Тодарам Вільканцом Пятру Ўшакову за 1271 рубель[3]. У 1888 г. — у Васілішкаўскай воласьці, 27 дамоў, 243 жыхары. У 1905 годзе ў вёсцы 322 жыхары. У 1908 г. — 34 гаспадаркі. 3 1921 году ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1926 годзе налічвала 53 двары, 293 жыхары[4]. 3 12 кастрычніка 1940 году ў Шайбакпольскім сельсавеце (20 красавіка 1962 перайменаваны ў Лычкаўскі) Васілішкаўскага раёну Баранавіцкай, з 20 верасьня 1944 г. Гарадзенскае вобласьці, з 20 студзеня 1960 году ў Шчучынскім раёне, 3 12 сакавіка 1973 году ў Бакштаўскім сельсавеце. У 1940 г. вёска налічвала 73 двары, 387 жыхароў. У 1950 г. створаны калгас «1 Мая». У 1964 г. — 79 двароў, 390 жыхароў, пачатковая школа, крама.
Remove ads
Культура
У 1971 годзе ў Псярцох паўстаў хор народнае песьні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор цешыўся дужай папулярнасьцю ня толькі сярод акалічных вёсак, але і быў вядомы на рэспубліканскім узроўні: зьяўляўся ў перадачах беларускага тэлебачаньня[5], згаданы між іншым у The Journal of Belarusian Studies[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 2019 год — 15 жыхароў
- 2010 год — 38 жыхароў
- 2001 год — 40 двароў, 77 жыхароў
- 1999 год — 82 жыхары
Асобы
Юзэф Дзежыц(pl) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафэсар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Ўроцлаве, з 1974 г. — прафэсар Уроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 г. — дэкан факультэту мэліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш чым 200 навуковых прац, больш як 40 падручнікаў і манаграфіяў. У 1944—1945 гг. працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads