Любоў Мульменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Нікіцічна Мульменка (па-расейску: Любовь Никитична Мульменко, нар. 1 верасьня 1985, СССР, Пермскі край, Перм) — расейскі драматург і сцэнарыст, журналіст, рэдактар.
Remove ads
Жыцьцё
Вучылася ў ВНУ: Філялягічны факультэт Пермскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «журналістыка» (2008 год) і курсы арт-журналістыкі інстытута «Про артэ» ў Санкт-Пецярбургу (2009 год).
У 2009 годзе пачала выступаць у тэатры. сярож спэктакляў можна назваць «Дык так» (Кіраў, Тэатар на Спаскай, рэж. Барыс Дзьмітрыевіч Паўловіч) і «Альканавэлы» (Масква, Театр.doc, рэж. Валерыя Валянтынаўна Суркова).
З 2010 па 2014 годы ўдзельнічала ў рабоце над тэатральнымі пастаноўкамі Марата Гацалава, Юрыя Муравіцкага, Георга Жэна, Дзьмітрыя Філіпава; ў трупах і лябараторыях «Жывому тэатру — жывога аўтара», «Каралеўскі двор», «Маладыя жанчыны бавяцца вакол Балтыйскага мора», «Міжнародны сабор забаўных жанчын», НЭДРАМА; ў фэстах «Любімаўка», «Тэкстура», «Вялікая перамена», «Прастор рэжысуры».
З 2009 па 2011 год — намесьнік галоўнага рэдактара пермскае сеціўнае газэты «Соль».
Была рэдактарам часопіса «Шпіль», намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Часопіс таварыш», культурным аглядальнікам газэты «Новы таварыш». У 2012 годзе вяла аўтарскую калёнку на сайте «Lenta.ru».
У 2014 годзе дзьве карціны па яе сцэнарам былі паказаныя на Ратэрдамскім кінафэстывалі. Карціна «Камбінат „Надзея“» (рэжысэр Наталія Мешчанінава) ўдзельнічала ў асноўным конкурсе, карціна «Яшчэ адзін год» (рэж. Аксана Бычкова) — ў конкурсе «Вясёлка» (і ёй далі галоўную ўзнагароду «Вялікі экран»). Яшчэ адна сцэнарная работа Мульменка, карціна «Як мяне завуць» (рэж. Нігіна Сайфулаева), была ўпершыню паказаная на фэстывалі «Кінатаўр» (2014) і мела асобнае прыпамінаньне начальнікаў фэстывалю са сдовамі «за лёгкі подых і цэльнасьць мастацкага рашэньня». Пазьней тыя тры карціны былі паказаныя на дзясятках расейскіх і эўрапейскіх фэстывалях.
Жыве і робіць у Маскве.
Remove ads
Узнагароды
Сьпіс карцінаў
- 2013 — «Дзяўчынкі» (сэрыял, 3 сэзон, ТНТ)
- 2014 — «Камбінат „Надзея“» (рэжысэр Натальля Мешчанінава)
- 2014 — «Як мяне завуць» (рэжысэр Нігіна Сайфулаева)
- 2014 — «Яшчээ адзін год» (рэжысэр Аксана Бычкова)
- 2015 — «Бяз сьведкаў» (сэрыял, 2 сэзон, Першы канал)
- 2015 — «Чырвоныя бранзалеты» (12 сэрыяў, рэжысэры Аксана Бычкова, Натальля Мешчанінава)
- 2016 — «Дзеткі» (сэрыял, ТНТ, рэжысэр Нігіна Сайфулаева)
- 2016 — «Дарослыя людзі» (рэжысэр Аксана Бычкова)
- 2017 — «Пра любоў. Толькі для дарослых»
- 2019 — «Вернасьць»
П'есы
- Нуль адзін (2009).
- Прызыў (2010).
- Антысэкс (2011).
Выбраныя пастаноўкі
- 2010 — «Дык так» (рэж. Барыс Паўловіч). Тэатар на Спаскай, Кіраў[2]
- 2011 — «Альканавэлы» (рэж. Валерыя Суркова). Театр.doc, Масква.[3]
- 2011 — «Горка!» (рэж. Марат Гацалаў). Пракоп'еўскі драматычны тэатар, Масква.[4]
- 2012 — «Плыве» (рэж. Д. Бязносаў). Чэхаў-цэнтар, Южна-Сахалінск.[5]
- 2013 — «Папа» (рэж. Юры Муравіцкі). Тэатар «18+», Растоў-на-Доне[6][7][8]
- 2014 — «360 градусаў» (рэж. Д. Філіпаў). Цэнтар імя. Мэерхольда, Масква
Remove ads
Кнігі
- Любовь Мульменко. Весёлые истории о панике. Рипол Классик с. 320. Редактор Качалкина. FRESH isbn 978-5-386-09273-3
Вонкавыя спасылкі
- Любоў Нікіцічна Мульменка // ПДзУ.
- Любоў Нікіцічна Мульменка на старонцы «Культпраекту»
- Любоў Нікіцічна Мульменкао на старонцы «Соль»
- Любоў Нікіцічна Мульменка на старонцы Театр.doc
- Любоў Нікіцічна Мульменка на Хвэйсбуку
- Любоў Нікіцічна Мульменка: «Літаратурныя здольнасьці ня робяць чалавека драматургам» // АиФ-Прикамье. 18.11.2014.
- Любоў Нікіцічна Мульменка атрымала асобны дыплём управы «Кінатаўра-2014» // АиФ-Прикамье. 09.06.2014.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads