Людвіка Ямант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людві́ка Я́мант (1833, Вільня — 1914, Вільня) — удзельніца паўстаньня 1863—1864 гадоў, мэмуарыстка. Сястра Марыі Ямант і Юзэфа Яманта.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Вільні ў сям’і надворнага саветніка Тадэвуша Яманта і Схаластыкі з Макрыцкіх. Мела чатырох братоў і трох сясьцёр. Атрымала добрае хатняе выхаваньне, закончыла прыватны пансіён[1]. Уваходзіла ў нелегальны Жаночы камітэт у Вільні, які актыўна супрацоўнічаў з рэвалюцыйнай падпольнай арганізацыяй[2]. Яны захоўвалі і распаўсюджвалі нелегальную літаратуру, нарыхтоўвалі правіянт і зброю для будучых паўстанцаў, хавалі паўстанцкія друкарні, разносілі пошту і клапаціліся аб паўстанцах, якія трапілі ў палон.
Захаваліся зьвесткі, што Людвіка Ямант за сьпяваньне забароненых патрыятычных песьняў заплаціла 30 рублёў штрафу[3].
У сярэдзіне 1850-х выйшла замуж за Людвіка Радзевіча, пазьней жылі асобна ад бацькоў у віленскім доме. У 1865 годзе за ўдзел у паўстаньні сям’я Радзевіча была сасланая ў Разанскую губэрню. Пасьля ссылкі, калі Радзевічы жылі ўжо ў Варшаве, памёр яе муж і Людвіка выхоўвала дзяцей адна[1].
З чэрвеня 1863 году на кватэры Ямантаў у доме Шышкіна на Вялікай вуліцы[4] ў Вільні знаходзілася адна з галоўных кансьпіратыўных явак Канстанціна Каліноўскага[1] і нелегальная друкарня[5], дзе абавязкі сакратара выконваў яе брат — Юзэф Ямант.
У глыбокай старасьці напісала ўласныя мэмуары «Горсьць успамінаў пра 63 год» (польск. Garść wspomnień z 63 roku). Пасьля сьмерці Людвікі некалькі тоўстых сшыткаў яе рукапісных успамінаў, абкладзеныя жоўтай паперай і аздобленыя здымкамі блізкіх і знаёмых людзей, доўгі час зьберагаліся ў прыватных бібліятэках сваякоў і напачатку 1950-х гадоў былі набытыя бібліятэкай імя Асалінскіх ува Ўроцлаве ў сваякоў Людвікі[1]. Менавіта ва ўспамінах Людвікі Ямант сьцьвярджаецца пра той факт, што яе сястра Марыя Ямант была нарачонай Канстанціна Каліноўскага[1].
Remove ads
Бібліяграфія
- Ludwika z Jamontów Radziewiczowa. Garść wspomnień z 63 roku. Rękopis w Bibliotece Zakladu Narodowego imienia Ossolińskich we Wroclawiu, sygnatura 12 273/I
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads