Ямант

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ямант (Ямунд, Ямунт, Амонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Амунд, Амунт, Емунд, Эмунт або Ёмунд, пазьней Амонт або Эмонт (Ammundus[1], Amund[2], Amuntr[3], Amond[4], Amunt[5], Emund, Emunt[6], Jomund[7][8], Omont[9], Amont[10][11], Emont[12][11]) — імя германскага паходжаньня[13]. Іменная аснова ам- (ем-) (імёны ліцьвінаў Ямаўт, Яман, Ямін; германскія імёны Amolt, Aman, Ammin) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць'[14], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[15] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[16].

Адпаведнасьць імя Ямант германскаму імю Amund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[17]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[18].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ямант складаецца з асноваў -я- (імёны ліцьвінаў Явіл, Ягерд; германскія імёны Jovila, Jogärdh), якая паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды' (таксама адзначаецца іменная аснова а-, якая паходзіць ад старагерманскага *ana- з падобным значэньнем[19][20]), і -мунд- (-мунт-, -монт-)[21]. Такім парадкам, імя Ямонт азначае «сапраўды гарлівы»[22].

У Прусіі бытавала імя Jomandt (1395 год)[23].

У Ноўгарадзе бытавала імя Омант: Оманта (1420-я гады)[24].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ямунт (Jamundt)[25].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jamunt (1390 год)[26]; Jamundt (23 красавіка 1398 году)[27]; Jamund von Cletzke[28], Iamund de Cletzke[29] (12 кастрычніка 1398 году); Semeon Iamunti (18 студзеня 1401 году)[30]; Senkonis filii Jamuntii Lithwanie ducum (1 лютага 1411 году)[31]; отъ князь своихъ, Ямонта да Василей Борійковъ[32], князь Ямонтъ Толоунтовичь[33], князя Ивана Ямонта наместника Смоленского[34] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Ямонта[35], князь Ямонтъ Толунтовичь[36] (Сафійскі першы летапіс); князь Михаило Ямонътовичъ (1440—1492 гады)[37]; Ямонтовичи (1455—1470 гады)[38]; Ямантъ (Маскоўскі летапісны звод канца XV стагодзьдзя); людей нашихъ Кожтяжинскихъ… а Петраша Амонтовича (1501—1513 гады)[39]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ямонта Рачкевича[40], под бояры рокговскими Ямонтом Борисовичом[41] (26 студзеня 1516 году); князю Семену Ямонтовичу (18 верасьня 1516 году)[42]; бояръ господарьскихъ Ейшиского повета, наимя Ямонта (8 ліпеня 1518 году)[43]; Мартинъ Ямунътовичъ (1528 год)[44]; князю Семену Ямонтовичу Подберезскому (2 лістапада 1531 году)[45]; землю Ямонтовщину (1537 год)[46]; под бояры зыскалъ, Ямонътомъ Борысовичомъ (23 траўня 1539 году)[47]; людей подали Скидлянъ и Жорославцовъ… Жданъ Ямантовичъ (19 студзеня 1540 году)[48]; Стась Пацевич Ямонтович (30 ліпеня 1545 году)[49]; Янъ Викъторынъ а Бартломеи Ямонтовичъ (1565 год)[50]; з дому Ямонтовичъ[51], Валентынъ Ямонтовичъ[52], Янъ Ямонтовичъ[53] (1567 год); Я Петръ Анъдреевич Ямонътъ (8 кастрычніка 1593 году)[54]; Nobilis Petrus Iamunt (1648—1649 гады)[55]; jmp. Jana Jamąta (1690 год)[56]; Martianus Jamuntowicz (1705 год)[57][58]; Agnieszka Jamontt (1757 год)[59]; Jemąty (1744 год)[60]; Maciej Jamontowicz (1873 год)[61].

Remove ads

Носьбіты

З XVII ст. прыдомкам Ямант карыстаўся літоўскі шляхецкі род Палевічаў[64].

Яманты (Jamont) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[65].

У XVI ст. існаваў «грунт» Амонтавічы (Амонтовичи) у Жамойцкім старостве[66]. У 1595 і 1597 гадох упамінаўся маёнтак Ямонтавічы ў Жамойцкім старостве[67].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Яманты.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads