Люка

места ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Люка
Remove ads

Лю́ка (па-італьянску: Lucca) — горад і грамада ў Таскане, Італія. Стаіць на рацэ Сэрк’ё ўва ўрадлівай раўніне ля Лігурыйскага мора. Насельніцтва места складае блізу 89 000 чалавек[3]. Люка вядомае як італьянскі «Горад мастацтва» дзякуючы некранутых гарадзкіх сьценаў эпохі Адраджэньня[4][5] і вельмі добра захаваны гістарычны цэнтар. Горад ёсьць радзімай шматлікіх кампазытараў сусьветнага ўзроўню, у тым ліку Джакама Пучыні, Альфрэда Каталяні і Люіджы Бакерыні.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснай Люкі была заселеная этрускамі. Сапраўдны горад на месьце Люкі зьявіўся толькі пасьля таго як тэрыторыі былі далучаныя Старажытным Рымам, атрымаўшы статус калёніі ў 180 годзе да н. э.[6][7]. Прастакутная сетка гістарычнага цэнтру наўпрост захоўвае рымскае плянаваньне гарадзкіх вуліцаў, а пляц Сан-Мікеле займае месца колішняга антычнага форуму. Абрысы рымскага амфітэатра ўсё яшчэ бачныя на пляцы дэль’Анфітэатра, а контуры рымскага тэатра бачныя на пляцы Сант’Аўгустына. Фрагмэнты сьценаў рымскай эпохі ўбудаваныя ў царкву Санта-Марыя-дэльля-Роза.

Thumb
Люкаўская катэдра.

На нарадзе ў Люцы ў 56 годзе да н. э. Юліюс Цэзар, Пампэй і Крас склалі палітычны альянс, утварыўшы Першы трыюмвірат[7][8]. Ірляндзкі манах Фрэдыяна быў біскупам Люкі ў пачатку VI стагодзьдзя. У нейкі момант Люка была разрабаваная Адаакрам, першым германскім каралём Італіі. Ён усё яшчэ быў важным горадам і крэпасьцю нават у VI стагодзьдзі. З 576 па 797 гады Люка была пад уладай лянгабардаў, якія зрабілі яе сталіцай асобнага герцагства, якое ўлучала вялікую частку сучаснай Тасканы і правінцыі Вітэрба. У гэты час горад біў уласныя манэты[9]. Люка стала квітнеючым горадам дзякуючы гандлю шоўкам, які пачаўся ў XI стагодзьдзі. Люкаўскія гандляры былі галоўнымі канкурэнтам гандлярам зь Бізантыйскай імпэрыі. Цягам Х—ХІ стагодзьдзяў Люка была сталіцай фэадальнага маркграфства Таскана, больш-менш незалежнага, але намінальна падпарадкаванага імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Па сьмерці Матыльды Тасканскай горад пачаў ствараць незалежную грамаду з адпаведным статутам у 1160 годзе. Цягам амаль 500 гадоў Люка заставалася незалежнай рэспублікай. У рэгіёне паміж паўднёвай Лігурыяй і паўночнай Тасканай існавала шмат дробных правінцыяў, дзе дамінавала дынастыя Малясьпіна. У «Боскай камэдыі» Дантэ заклаў шмат згадак пра буйныя фэадальныя сем’і, якія валодалі велізарнай юрысдыкцыяй з адміністрацыйнымі і судовымі правамі. Часткова сваё выгнаньне Дантэ правёў у Люцы. Акупаваны войскамі Людовіка Баварскага, горад быў прададзены заможнаму генуэзцу Герардыну Сьпінолу, а затым захоплены Янам Люксэмбурскім. Люка здолела, спачатку як дэмакратыя, а пасьля 1628 году як алігархія, захаваць сваю незалежнасьць поруч з Вэнэцыяй і Генуяй. На пачатку XIX стагодзьдзя Люка была захопленая французамі.

Горад быў пад уладаў бурбонскай дынастыі з Пармы, а потым увайшоў у склад Вялікага герцагства Тасканскага. Як частка Тасканы, быў далучаны да Сардынскага каралеўства ў 1860 годзе і, нарэшце, стаў часткай Італьянскай дзяржавы ў 1861 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads