Лютэранская кірха (Полацак)

помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Полацку From Wikipedia, the free encyclopedia

Лютэранская кірха (Полацак)
Remove ads

Лютэра́нская кі́рха — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. З 1948 року ў будынку дзейнічае Полацкі краязнаўчы музэй. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку
Thumb
Полацкая Лютэранская кірха
КраінаБеларусь
МестаПолацак
Каардынаты55°29′7″ пн. ш. 28°45′46″ у. д.
Канфэсіялютэранства
ЭпархіяПолацкая супэрінтэндацыя 
Тып будынкакірха
Архітэктурны стыльнэаготыка
Будаваньне19051912 гады
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
СтанДзейнічае як музэй
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку на мапе Беларусі
Thumb
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку
Эвангеліцка-аўгсбурская кірха ў Полацку на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Праект кірхі, 1863 р.

У 1775 року ў Полацку, як і ў Магілёве, узьнікла лютэранская грамада немцаў[1]. Таго ж року тут заснавалі драўляную лютэранскую кірху, якая ў 1848 року ўпаміналася як існая.

Мураваную кірху ў Полацку збудавалі ў 1905—1912 роках на месцы старой драўлянай кірхі, па загадзе маскоўскага гаспадара ад 17 красавіка 1905 року аб верацярпімасьці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго тут узьнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране належалі да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха.

Кірха дзейнічала да кастрычніцкага перавароту. У адрозьненьне ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірхе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 року тут разьмясьціўся Полацкі краязнаўчы музэй, які працуе ў гэтым будынку да сёньняшняга часу.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да асноўнага прастакутнага ў пляне аб’ёму з 4-граннай апсыдай і рызьніцай з боку галоўнага фасаду далучаецца 2-ярусная чацьверыкова вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы вылучаецца стралістым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва яруса вежы завяршаюцца ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнамэнтальным пасам[2].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 11

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads