Лютэранская кірха (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лютэранская кірха (Магілёў)
Remove ads

Лютэранская кірха — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзілася на рагу Лютэранскага завулку і Ветранай вуліцы, насупраць мужчынскай гімназіі[a] пасярод сучаснага Лютэранскага сквэру. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1930-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі кірху.

Помнік сакральнай архітэктуры
Лютэранская кірха
Thumb
Лютэранская кірха
КраінаБеларусь
МестаМагілёў
Каардынаты53°54′3.21″ пн. ш. 30°20′19.92″ у. д.
Канфэсіялютэранства
ЭпархіяМагілёўская супэрінтэндацыя 
Тып будынкакірха
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1780
Будаваньне17751780 гады
Лютэранская кірха на мапе Беларусі
Thumb
Лютэранская кірха
Лютэранская кірха
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кірха, 1914 г.

У 1775 року ў Магілёве (як і ў Полацку) узьнікла лютэранская грамада немцаў, дзеля якіх заснавалі лютэранскія (эвангеліцка-аўгсбурскія) кірхі[1]. Дазвол на пабудову кірхі ў Магілёве дала маскоўская гаспадыня Кацярына II. Яе загадам пад будынак кірхі выдзялілі адзін з будынкаў Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі[2].

Будаваньне кірхі скончылася ў 1780 року. Уласна Кацярына II пры наведваньні Магілёва ў 1780 року ахвяравала на будаваньне кірхі 500 рублёў, тым часам Георгі Каніскі перадаў дзеля гэтых мэтаў ацалелыя элемэнты Спаскай царквы[3]

Кірха безь перапынку працавала да самога Кастрычніцкага перавароту. Да пачатку 1930-х рокаў кірха стаяла зачыненай, пакуль савецкія ўлады, відаць ў зьвязку з магчымым пераносам сталіцы ў Магілёў, не надумалі зьнішчыць кірху. У пачатку 1930-х рокаў кірху зьнішчылі, пазьней на гэтым месцы разьбілі сквэр.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў драўляны невялікіх памераў будынак, па-нямецку акуратна дагледжаны, увіты плюшчом. Асабліва маляўніча кірха выглядала ўлетку[4]

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Сёньня гэта будынак гандлёвага цэнтру «Аліса»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads