Лявон Чолгаш

амэрыканскі анархіст, забойца прэзыдэнта ЗША Ўільяма МакКінлі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявон Чолгаш
Remove ads

Лявон Чо́лгаш (па-ангельску: Leon Frank Czolgosz; 5 траўня 1873, Альпэна, Мічыган, ЗША — 29 кастрычніка 1901, Обэрн, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі анархіст, забойца прэзыдэнта ЗША Ўільяма МакКінлі .

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Лявон Фрэнк Чолгаш нарадзіўся ў сям’і выхадца з Астраўцу Пола Чолгаша і Марыі Новак. Бацька, пераехаўшы ў ЗША, зьмяніў прозьвішча з Жоўгусь на Чолгаш. У сям’і было восем дзяцей. Маці памерла, калі Лявону было 10 гадоў. Ён пачаў працаваць на гуце, пасьля на млыне. Пасьля эканамічнага крызісу 1893 року страціў працу і пачаў цікавіцца сацыялізмам.

У 1898 вярнуўся да бацькі на фэрму, аднак весьці гаспадарку не дапамагаў і ўвесь час варагаваў з мачыхай і каталіцкімі вераваньнямі сваякоў. Пачаў цікавіцца анархізмам, лічачы, што несправядлівасьць у амэрыканскім грамадзтве, няроўнасьць між багатымі і беднымі заключаецца ў заганах самога дзяржаўнага ладу. Даведаўся пра забойства караля Умбэрта I 29 ліпеня 1900 анархістам Гаэтанам Брэшы.

Remove ads

Забойства МакКінлі

31 жніўня 1901 Чолгаш прыехаў у Бафала, дзе 6 верасьня прыйшоў на Панамэрыканскую выставу з рэвальвэрам «Iver Johnson», стаў у чаргу да прэзыдэнта МакКінлі ў Храме музыкі, а 16:07 падышоў да яго і двойчы стрэліў у бруха. Першая куля зрыкашэціла ад гузіка і застрэгла ў вопратцы МакКінлі, а другая сур’ёзна параніла яму жывот. Праз восем дзён Ўільям МакКінлі сканаў ад спрычыненага раненьнем заражэньня.

Прысутныя адразу кінуліся на Чолгаша, аднак паліцыянты пасьпелі выцягнуць яго з натоўпу. Да суду ён быў узяты пад варту. 16 верасьня яму было выстаўленае абвінавачваньне ў забойстве першай ступені. Прысуд — сьмяротнае пакараньне на электрычным крэсьле — прыведзены ў выкананьне 29 кастрычніка 1901. Пасьля ўскрыцьця ягонае цела было пахаванае на турэмных могілках, а рэчы спаленыя.

Remove ads

Наступствы

Месца забойства — Храм музыкі — быў зьнесены ў лістападзе 1901 разам зь іншымі збудаваньнямі Панамэрыканскай выставы. Прыкладнае месца забойства Ўільяма МакКінлі пазначанае камянём на разьдзяляльнай паласе вуліцы Фордгэм Драйв у Бафала. Рэвальвэр Чолгаша выстаўлены ў Музэі гісторыі Бафала.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads