Лядзкі сельсавет (Шчучынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́дзкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лядзк.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 16 ліпеня 1954 году ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР шляхам аб’яднанья скасаваных Еўлашоўскага і Шынкавецкага сельсаветаў[1].
25 лютага 1961 году да сельсавету далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавету.
12 сакавіка 1973 году ў склад Дэмбраўскага сельсавету перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і Шынкаўцы[2]. У 1976 годзе ў склад Дэмбраўскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка і хутары Пятрэлеўшчына і Лядзк Высокі[3].
25 верасьня 2002 году ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавету перададзена вёска Тапілішкі[4].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2287 чалавек[5], зь іх 61,3 % — палякі, 32,4 % — беларусы, 2,8 % — расейцы[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads