Тапілішкі
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тапі́лішкі[1] (таксама сустракаецца — Тапілі́шкі[1]) — вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.
Да 2002 году ўваходзіла ў склад Шчучынскага сельсавету[2].
Remove ads
Гісторыя
У 1865 годзе вёска (68 рэвіскіх душ, Шчучынскай воласьці Лідзкага павету, валоданьне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка.
3 1921 году ў Шчучынскай гміне Лідзкага, потым Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 30 двароў, 196 жыхароў і лесьнічоўка (9 жыхароў).
У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая лесьнічоўка — 11 жыхароў.
З 20.9.1944 году ў Гарадзенскай вобласьці. У 1950 годзе ў вёску пераселеныя жыхары хутару Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).
Remove ads
Інфраструктура
- Клюб
- Бібліятэка
- Крама
- Лазьня
- Птушкарэпрадуктар
Славутасьці

- Тапілішкаўскія валуны, на паўднёвай ускраіне вёскі — геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня
Насельніцтва
- 2001 — 279 двароў, 858 жыхароў
- 2002 — 281 двор, 876 жыхароў
- 2009 — 798 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads