Шчучынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Тур’я[1].

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — гарадзкі пасёлак (з 31 жніўня 1962 году горад) Шчучын. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсавету[2].

23 ліпеня 1965 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавету (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Плянты[3].

У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавету (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавету, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсавету[4].

У 1976 годзе ў склад сельсавету з Каменскага сельсавету перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5].

25 верасьня 2002 году ў склад Лядзкага сельсавету перададзена вёска Тапілішкі[6].

10 сьнежня 2002 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Тур’я. 28 траўня 2013 году вёска Першамайская ўключана ў межы гораду Шчучын[7].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2098 чалавек[8], зь іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — расейцы[9].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads