Лятучая Рыба (сузор’е)
сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляту́чая Ры́ба (па-лацінску: Volans, Vol) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана, і ўпершыню выяўленых на 35-см нябесным глёбусе, створаным у 1597 (ці 1598) годзе ў Амстэрдаме Плянцыем і Ёдакусам Хондыем. Першым зорным атлясам, у якім зьявілася сузор’е, была «Ўранамэтрыя» Ёгана Баера 1603 году.[1] Нямецкі астраном Ёган Кеплер называў гэтае сузор’е Верабей (па-лацінску: Passer).[2]
Remove ads
Адметнасьці
Зоркі
У сузор’і знаходзяцца дзьве кратныя зорныя сыстэмы: γ Лятучай Рыбы (падвойная) і ε Лятучай Рыбы — іх можа назіраць у малы тэлескоп. Зоркі Гамы маюць чацьвертую і шостую зорныя велічыні, а зоркі Эпсылёна — чацьвертую і восьмую.[3][4]
Аб’екты глыбокага космасу
За 300 млн сьв. гадоў ад зямлі ў сузор’і Лятучай Рыбы знаходзіцца кольцападобная галяктыка AM 0644-741, якая мае неафіцыйную назву «Кольца Ліндсэй-Шэплі» (анг. Lindsay-Shapley ring), паводле яе адкрывальнікаў — Гарлава Шэплі і яго вучня Эрыка Ліндсэя.[5] Яна была знойдзеная каля Вялікага Магеланавага Воблака ў 1960 годзе.[5]
У сузор’і таксама месьціцца NGC 2442 — прамежная сьпіральная галяктыка, якая знаходзіцца за 50 млн сьв. гадоў ад Зямлі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads