Лілонгвэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лілонгвэ (па-ангельску: Lilongwe) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Малаві. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны на захад ад ракі Малаві, недалёка ад мяжы з Мазамбікам і Замбіяй. Насельніцтва складае каля 1 млн чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Лілонгвэ пачаў разьвіцьцё з маленькай вёскі на беразе ракі Лілонгвэ, хутка пераўтварыўшыся ў брытанскі каляніяльны адміністрацыйны цэнтар на пачатак ХХ стагодзьдзя. Дзякуючы выгаднаму разьмяшчэньню на асноўных гандлёвых шляхах у Паўночную Радэзію (цяпер Замбію), Лілонгвэ стаў другім па велічыні горадам Малаві. У 1974 годзе ў Лілонгвэ была перанесеная сталіца краіны з гораду Зомба (чацьверты па велічыні горад Малаві). Аднак, нягледзячы на афіцыйны статус сталіцы краіны і хуткі рост з 1974 году, асноўная частка прамысловасьці і камэрцыі краіны сканцэнтравана ў самым вялікім горадзе Малаві — Блантайры.
У нашыя дні, Лілонгвэ застаецца палітычным і адміністрацыйным цэнтрам Малаві, а Блантайр — эканамічным.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Лілонгвэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads