Мазамбік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мазамбі́к (па-партугальску: Moçambique), афіцыйна — Рэспу́бліка Мазамбі́к (парт. República de Moçambique) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілэндам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Некалькі стагодзьдзяў была партугальскай калёніяй, атрымала незалежнасьць у 1975 годзе. Мае выхад да Індыйскага акіяна.
Remove ads
Гісторыя
На тэрыторыю сёньняшняга Мазамбіку ў 1498 годзе трапіў партугальскі вандроўнік Васка да Гама. У 1505 годзе партугальцы збудавалі свае першыя паселішчы недалёка ад сучаснага гораду Бэйра. У ХVІ стагодзьдзі на ўзьбярэжжы ўзьніклі новыя партугальскія паселішчы. У 1609 годзе была створана калёнія, якая стала галоўнам партугальскім цэнтрам гандлю рабамі.
Паўстаньне супраць каланіяльных цладаў, якое ўзьнікла ў канцы ХІХ стагодзьдзя было падаўлена. З 1964 году барацьбу з уладамі Партугаліі ўзначаліла камуністычная партызанская партыя ФРЭЛІМО. Пасьля перавароту ў Партугаліі ў 1974 годзе было ўсталявана перамір’е. З 1975 году Мазамбік атрымаў незалежнасьць. З гэтага часу ў краіне бесьперапынна цягнуцца ўнутраныя збройныя канфлікты. У 1990-х гадах канфлікты атрымалася супакоіць і ў 1994 годзе былі праведзены першыя шматпартыйныя выбары. Да нашага часу Мазамбік застаецца адной з самых бедных краінаў сьвету.
Remove ads
Палітыка
Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць аднапалатнаму парлямэнту з 250 дэпутатаў (Сход Рэспублікі). Тэрмін дзеяньня Сходу 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які таксама выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. У наш час кіруючай партыяй Мазамбіку зьяўляецца партыя ФРЭЛІМО, да якой належыць і прэзыдэнт і 60% парлямэнтарыяў.
Адміністрацыйны падзел
Мазамбік падзяляецца на 11 правінцыяў:

Сталіца краіны — Мапуту (1200 тыс. чалавек). Буйныя гарады: Бэйра (412 588 чал), Нампула (230 тыс. чалавек), Іньямбанэ (150 тыс. чалавек).
Геаграфія
Агульная працягласьць межаў краіны складае 4571 км, зь якіх:
Берагавая лінія складае 2470 км. Самая высокая кропка краіны — гара Бінга (2436 м).
Эканоміка
Мазамбік — сельскагаспадарчая краіна, 75% насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым 88% урадлівых земляў застаюцца неапрацаванымі.
Дэмаграфія
Значны ўплыў на колькасьць насельніцтва аказвае эпідэмія СНІДу, якія выклікае зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця, павялічвае сьмяротнасьць немаўлятаў, зьніжае натуральны прырост насельніцтва.
Узроставая будова гармацтва:
- 0—14 гадоў — 42,1 %
- 15—64 гады — 55,3 %
- 65+ гады — 2,6 %
Натуральны прырост насельніцтва — 0,82%, нараджальнасьць — 38,2 немаўлятаў на 1000 чалавек, сьмяротнасьць немаўлятаў — 199 на 1000 немаўлятаў.
- агульная — 31,3 году;
- мужчыны — 30,98 году;
- жанчыны — 31,63 году.
Remove ads
Культура
Рэлігія
Згодна зь перапісам 1997 году мазамбікцы адносяць сябе да наступных рэлігійных групаў:
- нерэлігійныя — 24,25 %
- хрысьціяне — 35,65 %
- мусульмане — 17,8 %
- сіяністы (рэлігія якая сумяшчае элемэнты хрысьціянства і традыцыйных афрыканскіх веравызнаньняў) — 18,7 %
- астатнія — 3,6 %.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads