Малаві

краіна ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Малаві
Remove ads

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (па-ангельску: Republic of Malawi; чычэва: Malaŵi, Dziko la Malaŵi) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

  • ХХ стагодзьдзе да н. э. — першыя паселішчы бушмэнаў
  • ХV стагодзьдзе — зьяўляецца канфэдэрацыя плямёнаў пад кіраўніцтвам Каронгі
  • XVII стагодзьдзе — першыя кантакты з арабскімі султанатамі
  • 18591863 — пачатак брытанскай калянізацыі
  • 1907 — Малаві становіцца брытанскай калёніяй
  • 1915 — антыбрытанскае паўстаньне
  • 1944 — першая палітычная арганізацыя — Афрыканскі Народны кангрэс Ніясы
  • 1959 — беспарадкі зьвязаныя з забаронай АНКН, яе правапераймальнікам становіцца Партыя кангрэсу Ніясы
  • 1963 — стварэньне ўнутранай аўтаноміі Малаві
  • 1964 — атрыманьне незалежнасьці
  • 1966 — стварэньне рэспублікі на чале з Хастынгсам Бандам
  • 1967 — створаны дыпляматычныя стасункі з ПАР
  • 1993 — пасьля рэфэрэндуму ўведзена шматпартыйная палітычная сыстэма
  • 1994 — выбары ў парлямэнт выйграў Аб’яднаны Дэмакратычны Фронт
Remove ads

Палітыка

Малаві — рэспубліка, з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай. Прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін зьяўляецца кіраўніком ураду, фарміруе склад кабінэта міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту — Народнаму Сходу, 193 удзельнікі якога выбіраюцца на пяцігадовыя тэрміны.

У замежнай палітыцы Малаві прытрымліваецца недалучэньня. Пад час кіраваньня Хастынгса Банды, падтрымліваліся сувязі з ПАР і Ізраілем. Застаюцца нявырашанымі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Танзаніі. У 1980-я гады Малаві разьмяшчае на сваёй тэрыторыі антыўрадавую мазамбіцкую арганізацыю «Мазамбіцкі нацыянальны супраціў».

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Малаві складаецца з 27 правінцыяў:

Больш інфармацыі Правінцыя, Цэнтар ...

Геаграфія

Малаві ня мае выхаду да мора. Разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй Афрыцы. З поўначы на поўдзень, праз усю краіну, праходзіць Вялікі Ўсходні Разлом, у якім знаходзіцца адно з самых вялікіх азёраў Афрыкі — Ніяса, якое ўзьнікла ў выніку тэктанічных зрухаў. З паўднёвай частцы возера выцякае рака Шырэ, якая зьяўляецца прытокам Замбэзі. На ўсход і захад ад возера Ніяса, паверхня краіны прадстаўлена высокімі пласкагор’ямі. Самая высокая кропка краіны гара Муланье (3002 м). На поўдзень ад возера Ніяса знаходзіцца ўзвышша Шырэ, якое пераходзіць у горны масіў Мландзі, вышыня якога дасягае 4000 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат Малаві пераважна экватарыяльны, мусонны зь вільготным летам (лістападсакавік) і сухі зімой. Сярэдняя тэмпэратура летам складае 20 °C — 27 °C, зімой 14 °C — 19 °C. Ападкі складаюць 750—1000 мм у далінах і да 2500 мм у гарах.

З карысных выкапняў існуюць радовішчы жалезнай руды, мармуру, вугалю, баксытаў.

У паўночнай частцы краіны растуць трапічныя вільготныя лясы, з выражанай вышыннай пояснасьцю, на астатняй тэрыторыі — трапічныя лясы, акацыевая саванна з баабабамі, і паркававая саванна з пальмамі. У раёнах якія знаходзяцца вышэй за 1500 м — горныя стэпы.

Remove ads

Эканоміка

Малаві адносіцца да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка амаль выключна заснавана на сельскай гаспадарцы. 90% насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасьці. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: фасоля, рыс, касавэ, кукуруза. Пасевы тытуню і гарбаты скіраваныя на экспарт.

Прамысловыя аб’екты сканцэнтраваныя вакол гораду Блантайр. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Малаві зьяўляюцца ПАР і Зымбабвэ.

Значную ролю ў бюджэце Малаві грае міжнародная дапамога, асабліва з боку МВФ і Сусьветнага банку.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads